УПЁФАК прысл., тое, што ўпёрак. Упёрак паразганялі на межы (Дубраўка, Добр.). УПІВАЦЬ незак. выпіваць. Хлопцы вашы добра ўпіваюць (Славань, Светл.). УПІКАЦЬ незак. выганяць. Адна кінула, друга кінула i ета ўпікла з хаты (Грушаўка, Hap.). УПІРАВАЦЬ незак. упірадца, супраціўляцца. Купіў Грышка каня, упіруе, не ідзедь (Хізы, Ветк.). УПЛАДЗІЦЬ зак. нарадзіць. Мая дачка ўпладзіла сына (Піркі, Браг.). УПЛАТА ж. плата. Вось прынесла я ўплату табе (Марозавічы, Б.-Каш.). УПЛё 'Т м. стужка. Уплёт — ета ленты, якія дзяўчаты ў косы ўплятаюць (Касцюкоўка, Том.); Дзе ж мае ўплёты дзеліся? (Ніўкі, Добр.); Мая дачка яркія ўплёты на косы павязала (Запясочнае, Маз.). Параўн. уплётка, устрочка. УПЛЕ'ТКА ж., тое, што ўплёт. Уплётка чырвоная даўжна быць, бо маладая верна мужу (Грабава, Жытк.); Косы запляцеш уплёткамі, да наверх чэпік (Кірава, Браг.). Параўн. устрочка. УПЛЯТАЦЬ незак., тое, што ўлузаць. Расказвалі, што ён толькі на ежу здатны. Як пачне ўплятаць, аж нос хадуном ходзіць (Хальч, Гом.); Уплятае кусок сала i ні лыс (Дубраўка, Добр.). У ПЛЯЧО: хата ў плячо. Зруб з шуламі. Вот у суседа нашага хата ў плячо (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. у шулу. УПОБРЫКІ прысл. падорыкваючы. Цялёнак наш ужэ ўпобрыкі бегае (Гадзілавічы, Раг.). УПОРА ж. падпора. Выпала ўпора, вароты аселі i не закрываюцца (Засінцы, Ельск.). Параўн. упорына. УПОРАЦЦА зак., тое, што ўпарадзіцца. Даўно я ўжэ ўпоралась, а вас усе няма (Шарпілаўка, Гом. + Холмеч, Рэч.; Піркі, Браг.). Параўн. упоркацца. УПОРКАЦЦА зак., тое, што ўпарадзіцца. Падажджыця трохі, мае дзеці, во ўпоркаюся, тады мо' што i раскажу (Хізы, Ветк.). Параўн. упорацца. УПОРБІНА ж., тое, што ўпора. У вас упорына згніла, а вы не бачыце (Амельна, Раг.); Паставілі ўпорыны, каб крыша была мацней (Засінцы, Ельск.); Ноччу хтосьці падрубіў упорыны ў гумне (Багданавічы, Карм. + Бывалькі, Рэч
Дадатковыя словы
падбрыкваючы, упбрацца, упбркацца, упбрына, упбрыны, уплетка, упірўе, устрбчка, шўлу, ўлўзаць, ўпббрыкі, ўпбра, ўпбралась, ўпбркаюся, ўпбры
10 👁