УКРУ'ЧВАНКА ж., тое, што ўкручанік. I дзе задзелася ета укручванка? (Кавака, Браг.); Пудай мне хутчэй укручванку (Бялёў, Жытк.). Параўн. укрутка. УКРУ'ТКА ж., тое, што ўкручанік. Без укруткі зімой нікуды не пойдзеш (Салтанаўка, Б.-Каш.). Параўн. укручванка. УКУ'ТАЦЬ зак. ухутаць. Укутай суконнаю хустаю (Баравікі, Светл.). УКУ'ТВАЦЬ незак. ухутваць, укрываць. Каб былі добрые буракі, дык трэбо ўкутваць болей (Дарашэвічы, Петр.). У ЛАД прысл. ва унісон. От спелісь у лад ужо (Баравікі, Светл.). УЛАДАВАЦЦА зак. управіцца. Так зморылася, толькі к вечару уладавалася (Бялёў, Жытк.). УЛАДЖАЦЦА незак. упраўляцца. Ой, Ганна, некалі, пойду уладжацца (Бялёў, Жытк.). УЛАДЗІНЫ толькі мн. наваселле. Заўтра ў сястры ўладзіны, дак пайду памагу ёй (Халочча, Чач.). Параўн. улазіны, уходчыны. УЛАДЗІЦЬ зак. 1. аддаць. Ці ўладзіў ты сына ў школу (Асінаўка, Светл.). 2. урэгуляваць. Пагодзь, дай мне ета шчэ ўладзіць (Баравікі, Светл.). 3. дагадзіць. I што вы думалі? Уладзіла! Добрага выбрала (Быч, Карм.). УЛАЗІНЫ толькі мн., тое, што ўладзіны. На ўлазіны не пазвалі (Махновічы, Маз.); У нас, як у новую хату парабіраюцца, так i ўлазіны спраўляюць. E такія, што i да ўлазін жывуць, а потым улазіны спраўляюць (Хізы, Ветк. + Хальч, Том.; Шуты, Ельск.; Лукі, Кароткавічы, Мармоль, Жлоб.; М. Аўцюкі, Калінк; Леніна, Хойн.). Параўн. уходчыны. УЛАНЫ толькі мн. стужкі. У Лаўрэніхі була спадніца з уланамі (Быч, Карм.). У ЛАПУ: у лапу зрублены. Зрублены без выступаў канцоў бярвення. Хата зроблена i наша ў лапу (Р.-Шлягіна, Ветк. + Халочча, Чач.). УЛЁТКУ прысл. летась. Улётку вялікая засуха была (Піркі, Браг.). УЛЕК м. спалох. Талі ўлёк мяне ўзяў (Баравікі, Светл.); Ат улеку шаптуха шэпча (Хізы, Ветк.); Улёк бывае ў любога (Марозавічы, Б.-Каш
Дадатковыя словы
рўчванка, укрўтка, укрўткі, укрўчванка, укрўчванку, укутаць, укутваць, укўтай, ўкрўчанік, ўкўтваць
5 👁