Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
ўклюнулася i не выкідае, а ёй калі шчо ўклюнецца — не вылезе (Дубраўка, Добр.); 2. прыкінуцца (пра хваробу). Некалі стане ў пост разліва, як уклюнецца хвароба, перакоце народу страх (Быч, Карм.). УКЛЯПАЦЦА (укляпщца) зак. 1. закахацца. Дзеўка мая была ўкляпалась у таго анжынера (Стаўбун, Ветк.); Калі б пайшлі ўвечары, ды каторы б укляпіўся, што б вы рабілі? (Піркі, Браг.). 2. трапіць у няёмкае становішча. 3 сваім языком хоць раз добра ўкляпалася (Багуцічы, Ельск. + Палессе, Чач.). УКМЯЦГЦЬ зак. прыкмеціць. Я ўкмяціў яго з першага разу, калі ён праводзіў сход (Заспа, Рэч.). УКОПАЦЬ незак. выкопваць. Калі картоплі вурастуць, то іх укопаюць (Дарашэвічы, Петр.). УКРАДКАЙ прысл. крадком. Ён украдкай ідзе, а яна діха за ім (Бабовічы, Гом.). Параўн. украдкам, украдкі, украдні. УКРАДКАМ прысл., тое, што ўкрадкай. Любіш украдкам — любі, а людзям не паказвай (Быч, Карм.+ Неглюбка, Ветк.). Параўн. украдкі, украдні. УКРАДКІ прысл., тое, што ўкрадкай. Хіба ж добра, мая дачка, што ты ад маткі ўсё робіш украдкі? (Крыўск, Б.-Каш.); Чаго ты ідзеш украдкі? (Бабчын, Хойн.). Параўн. украдкам, украдні. УКРАДНІ прысл., тое, што ўкрадкай. Тутачкі ўкрадні ваўкі вылі (Палессе, Чач.); Я ж i на семя сушыла ўкрадні, а то б паелі (Быч, Карм.). Параўн. украдкам, украдкі. УКРАМАВАТЫ прым. крываствольны. Украмаватые дрэвы маюць часцей за ўсё крывыя ствалы (Бялёў, Жытк.). Параўн. укромісты, УКРОМІСТЫ прым., тое, што ўкрамаваты. Укромістыя дрэвы буваваюць рознай пароды. (Баравікі, Светл.). УКРОМ м. стрыжань (не па цэнтры). Укром малы ў сасне, можа быць у елцы (Халочча, Чач. + Багданавічы, Карм.). УКРОП м. вар. Ужэ закіпеў укроп, можна кідаць бульбу (Заходы, Лельч., Навасёлкі, Петр.); Вылей, унучка, укроп у жлукто (Запясочнае, Лельч.). УКРУЧАНІК м. хуста. Завернедца ў укручанік i ідзе па вуліцы. Укручанік падбяры — замочыш (Марозавічы, Б.-Каш. + Быч, Карм.). Параўн. укручванка, укрутка. Ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

укрбм, укрўтка, укрўчанік, укрўчванка
4 👁
 ◀  / 72  ▶