Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
Лельч.). // пасма (лёну). Лён як вытропваюць, то жменя i будзе тр§панка (Багуцічы, Ельск.); Зложым дзве жмені льну, вот i кажам, што трэпанка добра (Стадолічы, Лельч.+ Грычынавічы, Жытк.). ТРЭ'ПНУЦЬ зак. стукнуць. А може ему нельзя було трэпнуць ногам. Моўчы, а то трэпну добре по мордзе (Грушаўка, Нар.). ТРЭПЕТУ'ШКА ж. жаваранак. Зранку трэпетушка на полі пяе (Бялёў, Жытк.). ТУБАРЭ'ТКА ж., тое, што табарэт. Вунь Вася сядзіць на табурэтцы (Забалацце, Раг.). ТУБЭ'ЛЬНЫ прым. перакананы. А чого ты тубэльны так, шо вон тэбе подвезе? (Грушаўка, Нар.). ТУГАВУ'ХІ прым. глухаваты. Говорыць крэпко, бо сестра моя тугавуха (Бялёў, Жытк.). ТУГГ прым. 1. цвёрды. Тугое вымя ў каровы бывае тады, калі яе не доілі некалькі дзён (Марозавічы, Б.Каш.); У маей кароўкі вымя стала тугое, як брус (Баравікі, Светл. +Дуброва, Акц.). 2. тлусты. У Насцінай каровы малако добрае, тугое (Кароткавічы, Жлоб.). 3. цяжкі (для даення). Зноў туга корова ўдалася, ніяк не можно выдаіць (Кучкі, Петр. + Стадолічы, Лельч.). ТУДЭЙ прысл. там. Тудэй прама пойдзем (Бабічы, Рэч.). ТУЖАЦЦА незак. цвярдзець. Як почне колос тужацца, то ўжэ скоро й жыто жацьмем (Стадолічы, Лельч). ТУ'КАЦЬ незак. крычаць. Ен абы тукаць, прыдзе натукае, накрычыць (Барталамееўка, Ветк.). ТУ7ЛАК м., анат. тулава. На вайне ўсякаго бачыў: везьлі чалавека без рук, без ног, толькі тулак (Капцэвічы, Петр.). ТУ'ЛЕЧКІ прысл., тое, што толечкі. Ты ж тулечкі прыйшла вунь (Піркі, Браг.). ТУ'ЛКА ж. стрэльба (тульская). У мойго дзеда была тулка (Баравікі, Светл.); У мене дык тулка, руж'ё (Кароткавічы, Жлоб.). ТУМАК м. грымак. Як дам тумака ў плечы, быстра зробіш (Ліцвінавічы, Карм.); 2. перан. чалавек (някемлівы). Сустрэў тумака, покуль аб'ясніў, дык поўдня (Жгунь, Добр.). Параўн. турак. ТУМАНІПІЧА ж. туман (густы). Такая сённі туманішча, за два шагі не відаць нічога (Забалацце, Акц.). ТУФАК м., тое, што тумак у 2 знач. Не брыгадзір, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абясніў, ружё, трэпетўшка, тубарэтка, тугавухі, тугавўха, тўкае, тўкаць, тўлак, тўлечкі, тўлка, тўрак
4 👁
 ◀  / 72  ▶