Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
раць: i тропіна, i сцежка (Аравічы, Хойн.). Параўн. троп. ТРАПІЦЬ зак. 1. знайсці. Етая баба ўсягда трапіць усё (Славань, Светл.); Пойшлі ў комору, мо трапім груш (Бялёў, Жытк. + Махнавічы, Маз.); Колькі блукаем ужо, ходь бы табе яку дорогу трапілі (Млынок, Ельск.). 2. скеміць. Hi будзе доўго думаць, зразу трапіць, што сказаць — скажэ i прыкажэ (Дзвіжкі, Ельск.). 3. папасці. Шчэй i на вяселле трапіш (Аравічы, Хойн.); Трапіў якраз на чарку, ну i мне перапала капля (Быч, Карм.). ТРАШЦЬ незак., паляўн. асочваць. Відаць, ты сёння доўга зайца трапіў, што так позно (Глінішча, Хойн.). ТРАПКА ж. 1. тое, што трапач у 1 знач. Трапкай усё выціраюць, пыл, гразь усякую (Касцюкоўка, Гом.); Гаршкі вымаюць вілкамі i трапкамі (Баравікі, Светл. + Багуцічы, Ельск.; Барталамееўка, Ветк.; Дзям'янкі, Чырвоная Буда, Добр.; Забалацце, Раг.; Залессе, Чач.; Кавака, Рафалаў, Браг.; Камунар, Марозавічы, Б.-Каш.; Кароткавічы, Майскае, Жлоб.; Маркавічы, Прыбыткі, Гом.). 2. завязка. Трапка ад фартуха абарвалась, некалі прышыць (Холмеч. Рэч. + Марозавічы, Б.-Каш.). 3. перан. рыззё. Начапіла трапку, што даўно пара выкінуць (Дзям'янкі, Добр.); Трапак хватае, a добрага нічога німа (Забалацце, Раг. + Бялёў, Жытк.; Неглюбка, Ветк.). ТРАПКАЧ I (ТРЭПКАЧ) м. 1. рэшта палатнянай acновы. Хочаш адразаць — адразай шчытненька, ні хочаш — адразай трапкач (Дзям'янкі, Добр.); Кросна даткалі, трэба адрэзаць трапкача да сплесці (Вуглы, Hap.). 2. ручнік. Змурзаўся трапкач, німа чым посуд выцерці (Р.-Шлягіна, Лоеўск.); Столько трапкачоў, a ек трэ,'то нігоднага под рукой нема (Махнавічы, Маз. + Барталамееўка, Буда Люшава, Пабеда, Ветк.; Грабава, Жытк.; Заходы, Купец, Рэч.; Крыўка, Раг.; Лаўстыкі, Харомцы, Акц.; Паганцы, Светл.; Палессе, Чач.; Піркі, Браг.; Paманавічы, Гом.; Хвойнае, Хойн.). Параўн. трапнік. // тое, што трапач у 1 знач. Каб не апекці рукі, гаршкі бралі трапкачом, анучкай такой (Любань, Б.-Каш.+ Цешкаў, Hap.; Грабаўка, Гом.; Ст. Рудня, Жлоб.; Ухаў, Ветк.; Харомцы, Акц.); Подай трэпкача мне сцерці стол (Замосце, Калінк.); Возьмі трэпкач дай оцадзі кортоплю (Ляскавічы, Петр.). Параўн. трапка, трапнік. 3 від
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі
3 👁
 ◀  / 72  ▶