нада крэпкія трапанніцы (Чарнейкі, Рэч. + Быч, Карм.; Верасніца, Жытк.). Параўн. трапуха. ТРАПАЦЬ (ТРОПАЦЬ) незак., зневаж. ісці. Мне шчэ кіламетры тры трапаць, а ты ўжэ дома (Пакалюбічы, Гом.); Усё тропае i тропае, дзе яго не просядь (Дубраўка, Добр.). ТРАПАЧ м. 1. ануча. Трапач трэба папаласкаць, а то ад гразі скарэе (Мормаль, Жлоб. + Астрагляды, Браг.). Параўн. трапка ў 1 знач., трапкач, трапнік. 2. перан., тое, што тарабанка ў 2 знач. Ета ні Вусцін, а трапач нейкі (Мормаль, Жлоб.). Параўн. трапашка ў 3 знач., трапкач у 4 знач., траплб. 3. трапалынчык. Ены скуплёўвалі, а трапачы лён трапалі (Холмеч, Рэч.). ТРАПАЧКА (ТРЭПАЧКА) ж., тое, што трапавіла. Адной рукой трэпяць на трапачцы, а другой — трымаюць лён (Асінаўка, Чач.); Булі дзве трэпачкі добры, да абее пуламалісь (Сялюцічы, Петр.). Параўн. трапалка, трапашка ў 1 знач. ТРАПАШКА (ТРАПШІКА, ТРАПЬГШКАДРЕПАШKA, ТРЭПАШКА) ж. 1. тое, што трапавіла. Ідзі вазьмі ў Арынкі трапашку, то як бачыш абтрэплеш гэту кучку (Бялёў, Жытк.); Тром валакно, трапашкамі б'ём (Баравікі, Светл. + Замошша, Лельч.); Трапышкуй лён трэплюць (Ліцвінавічы, Карм.); Трэпашка — то така одна доска слізка, i по ей жменю льну трэплюць (Стадолічы, Лельч.); Лён трэплюць у нас трэпашкамі (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. трапалка, трапачка. 2. звязка кудзелі. Усе трепашкі ложы ў скірду акуратна (Бялёў, Жытк.). 3. мянташка. Трапашкай востраць касу (Грабаўка, Гом.); Трапашкі — такія лапатачкі, касу тачыць (Насовічы, Добр.); Трашшку Сенька забраў, нечым цяпер касу патрапаць (Дубраўка, Добр.); Трапышку падай мне, касу трапышыць буду (Стаўбун, Ветк. + Грушаўка, Добр.). 4. перан., тое, што тарабанка ў 2 знач. А ў трапашкі хопіць езыка, увесь раён обговорыць (Пухавічы, Жытк.); Ета баба трапішка, ёй сказаць нічого нельга, перакажа, шчэй добавя (Дубраўка, Добр.). Параўн. тарабон, трапач у 2 знач., трапкач у 3 знач., траплб. ТРАПАШНІК (ТРЯ'ПАШНІК) м. анучнік, старызнік. Тряпашнік бярэ ўсё: старыя анучы, косці, жэсць (Неглюбка, Ветк.). ТРАПІНА (ТРОПІНА) ж. сцежка. У нас усяк гаво
Дадатковыя словы
бём, трапўха
4 👁