ТОЧКА I ас. 1. метка. Делаюць прасеку ў лесе i точку i намяраюць на яе (Піркі, Браг.). // месца (пастаяннае). Я з табой ні па'йду туды, у мяне свая точка есць, дзе рыбу лаўлю (Каранёўка, Гом. + Багуцічы, Ельск.; Баравікі, Светл.; Івакі, Добр.; Кароткавічы, Жлоб.). 2. тычка. Точкі на квасолю стаўляюць, штоб вілася (Піркі, Браг.). 3. перан. жанчына (рухавая). Шчэ сондэ не ўспее прачнуцда, а точка ўге на нагах (Юркевічы, Жытк.). ТОЧКА II ж., заал. 1. сараканожка. Мамо, на траве точку поймалі (Бялёў, Жытк.). 2. мядзведка. Вунь нора бачыш — ето точыць так точка (Багуцічы, Ельск.). Параўн. тысячаножка. ТОЧНЫ прым. топкі. От здор точны, укінуў у скоўроду кусок, дак поўна скоўрода току (Стадолічы, Лельч.). Параўн. тучны. ТР-Р выкл. тпру. Тр-р-тр-р, ваўкарэзіна, нясешся, задраўшы голаў (Багуцічы, Ельск..+ Халочча, Чач.). ТРАБЛО н. чэрава. Глянці-ка, бабы, што за трабло ў Моцінай каровы, пашці да зямлі вісіць (Халочча, Чач. + Бабічы, Чач.). Параўн. трыбух, трэнбух. ТРАБУШША н., зборн. вантробы. Як праехала на мажары, дак усё трабушша перавярнулася (Бабічы, Чач.). Параўн. трыбухі. ТРАБУШЬГСТЫ прым. трыбухаты. Глянь, якую Панасіха трябушыстую карову купіла (Неглюбка, Ветк.). ТРАВЯ'НКА ж., заал. качка-шыраканоска. Травянкі ў народе каля рэчкі раней былі, а цяпер звяліся: рэчку перакапалі — яны i згінулі (Церахоўка, Добр.). ТРАЁРАДНЫ прым. траюрадны. У траёраднага брата ўжо сын ё (Багданавічы, Карм.). ТРАЙНГК м. 1. ripa (на тры пуды). Трайнік ні кожны падыме, цябе зваліць адразу (Кароткавічы, Жлоб.+ + Ларышчава, Добр.). 2. кручок (рыбалоўны). Трайнік — ета тры кручкі ўмесці, тожа на блісну чапляюць (Хізы, Ветк.); Трайніком навек лоўляць у нас плотак i карасёў (Замошша, Лельч.+ Піркі, Браг.). 3. камізэлька. Трайнік тожа нада ўмець пашыць (Пакалюбічы, Гом.). Параўн. тройка. ТРАИНГЛА н., спец, трайня. Брус нада зьдзелаць для трайніла ў возе (Неглюбка, Ветк. + Казазаеўка, Рэч.). Параўн. трайняш
Дадатковыя словы
пайду, трабўшша, травянка, трайнікбм, трыбўх, тысячанбжка
3 👁