таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, таўчонка, топтанка, тбучанка. ТОР I м., тое, што тарпа. Сёліта тору хваця, а там купім (Пакалюбічы, Гом.); Купіла машыну тору i паліла ўсю чыста зімачку (Меркулавічы, Чач.+Шылавічы, Б.-Каш.). Параўн. торп, торпа. ТОР II м. дарога (уезджаная). Едзьце торам, хутчэй будзе, хоць i далей (Бабовічы, Гом.). ТОРБА ж. 1. кайстра. Мамо, дзе ж торба? Я іду короў пасці (Бялёў, Жытк.); Ты пачэпі торбу на плечы, i нехай цягнецца по водзе, рыба ж не повулазіць (Замошша, Лельч.-fБагданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Пучын, Браг.). 2. перан. чалавек (непаваротлівы). Гэта торба покуль павернецца, можна за сялом быць (Барталамееўка, Ветк.). ТОРНЫ прым. гладкі, роўны, уезджаны. На Петрыкоў от нас торна дорога була раней, цяпер му туды менш езьдзім, заросла (Буйнавічы, Лельч.). ТОРП м., тое, што тарпа. Каб ето торпу прывез на соткі, можэ б на той год i картопля пуднелася (Грабаў, Петр.). Параўн. торп, тор I. ТОРХВЕННЫ прым. тарфяны. Во на торхвенных заводах рэжуць такія пліты (Аравічы, Хойн.). ТОУСТА прым., тое, што таўстая. Летась радзіла дай зноў тбуста (Нивінкі, Прудок, Калінк.); Ваша Тамара тбуста ці што? (Хальч, Ветк. + Багуцічы, Ельск.; Баравое, Стадолічы, Лельч.; Бялёў, Жытк.; Грамавічы, Жлоб.; Дуброва, Петр.; Піркі, Браг.; Слабажанка, Хойн.; Халочча, Чач.; Хутар, Светл.). ТОУСТЫ прым. 1. грубы. Тбустае палатно з адходаў, дак яно калянае, шосткае (Бабовічы, Том.); Лён паганы, так многа тбустага палатна (Неглюбка, Ветк.). 2. нізкі (голас). Гол ас такі тбусты, як у добрага мужыка (Грушаўка, Нар.). ТОУЧ м. вотруб'е. Тоўч тоды не давалі коровам, а толькі свінням (Стадолічы, Лельч.). ТОУЧАНКА ж., кул., тое, што таптуха. 3 салам тбучанка плоха, я са смятанай люблю, смашней (Любань, Б.-Каш. + Майскае, Жлоб.; Дубраўка, Насовічы, Добр.; Паганцы, Светл.; Ст. Рудня, Чырвоная Дуброва, Ямпаль, Рэч.). Параўн. таптушка, таўканіца, таўканіды, таўканка, таўкачка, таўкун II, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, таўчонка, топтанка, топчанка
Дадатковыя словы
вотрубе, нйвінкі, таптўха, таптўшка, таўкўн, таўкўпіца, таўчбнка, тбптанка, тбрпа, тбрхвенных, тбў, тбўста, тбўстага, тбўстае, тбўсты
3 👁