Гом.+Бывалькі, Лоеўск.; Зялёны Востраў, Чкалава, Гом.). Параўн. таптушка, таўканіца, таўканіцы, таўканка, таўкачка, таўкун II, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, топтанка, топчанка, тоўчанка. ТАХНУЦЬI зак. ударыць. Ну за што ты яго так тахнуў, што ён табе зрабіў? (Быч, Карм.). ТАХНУЦЬII зак. 1. уцячы, драпануць. Ды я як тахнуў ад яго, ён толькі свіснуў удагон (Быч, Карм.). 2. зрасходаваць. Рублей шасцьсот i тахнулі з гэтым вяселлем (Быч, Карм.). ТАЧАНКА ж. тачка. Хату ставіў, то гліну вазіў на тачанцы ажно з Вадавіцкай тары (Глінішча, Хойн.). ТАЧОК м. 1. памяти, да ток. А дзе снапы кладуць — ета тачок называецца (Амельна, Раг.+Будкі, Нар.; Піркі, Браг.). 2. месца (вытаптанае). Топчашся, як конь, бач, які тачок выбіў (Піркі, Браг.). 3. месца для вулляў. Плашчадка для вулляў — тачок, а 'шчэ малы ток тачком завуць (Астрагляды, Браг. + Бабовічы, Том.). 4. памост (пад вуллем). Сначала тачок устанаўліваюць на спецы яльных ножках, тады вуллі туды ставяць. Тачка ня відна, кажацца вуляй на ножках (Дубраўка, Добр.+ +М. Гарадок, Акц.). ТАЦЯ'НКА ж. сукенка (у таліі сазборкай). А мне тацянка ня пойдзе, я тоўстая, як качолка (Вашамір, Рэч.). ТАЧЬГЛА н. 1. камень (тачылъны). Тапор затупіцца, яго на тачыла адразу (Холмеч, Рэч.+Бабовічы, Том.; Дзям'янкі, Добр.; Хізы, Ветк.; Юравічы, Хойн.). 2. частка сярпа. Тачыла i зубы — вось i весь серп (Піркі, Браг.+Неглюбка, Ветк.). ТВАНЬI ж., тое, што тапіла ў 1 знач. По твані цяжко прайсці (Дзякавічы, Жытк.); У твані ногі не выцягнеш (Марозавічы, Б.-Каш.+Быч, Карм.; Кароткавічы, Жлоб.; Насовічы, Добр.); Значала тут тупка, а дальшай твань (Дзяржынск, Грушаўка, Нар.). // глей. В'юны любяць жыць у твані (Дзяржынск, Нар.); Калісь мой Мікалай з рэчкі твань на гарод выцягваў (Піркі, Браг.;+ +Баравікі, Светл.; Высокае, Лучын, Раг.; Хізы, Ветк.). Параўн. трасіна, трахіна // гразь. Пасля дажджу па сялу ні прайсці, такая твань (Грушаўка, Добр.). ТВАНЬII ж., м. водарасці. Пруд ні чысцяць, дак столькі твані, што ён аж зялёны (Янова, Ветк.); Твані ў сеці набілася (Дзякавічы, Жытк.); Ад тваню вада ў возеры як зялёная (Івакі, Добр.+Забалацце, Раг.; Нор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вюны, дзямянкі, таптўшка, таўкўн, таўкўпіца
23 👁