каўшчына, Карм.; Ручаёўка, Лоеўск.; Чалюшчавічы, Петр.). ТВАРБА ж. рэчыва (духмянае для пчол). Тварба— ето квас, багон, ольхоў ліст, усё етэ ложаць у вулей (Заходы, Лельч.). TBAPKA ж. адтуліна (y вуллі). Праз тварку мёд з вулля выбіраюдь (Астрагляды, Браг. + Глінішча, Хойн.). ТВАРЫ'ЛА н. века ў пограбе. Тварыла ў пограбе адно (Хізы, Ветк.); Ляжачая — гэта тварыла, a верцікальная — дзверы (Хізы, Ветк.); Раныны пограбы былі з тварыламі, a цяпер з дзвярамі (Хізы, Ветк.). TBOPHIK м. жарабец. Творнік у канюшні стаіць, да яго i прыступіцца страшна, храпе, аж на сьдену лезе (Турбінка, Маз.). ТКАЛЬНЩА ж, ткачыха. От добра ткальніца — губку за ноч вуткала (Тонеж, Лельч.+Дарашэвічы, Петр.). Параўн. ткальня, тканніца, ткачка. ТКАЛЬНЯ ж., тое, што ткальніца. Ох i хороша ткальня моя Ганна! (Стадолічы, Лельч.). Параўн. тканніца, ткачка. ТКАНАЕ субст. палатно (саматканае). А на лета вот пашыю сабе спадніцу з тканага, дай добра будзе (Кавака, Браг.). Параўн. тканка. ТКАННЕ н., зборн. тканнё. Ціпер ткання мала (Камунар, Б.-Каш.); Ціпер маладыя, як ідуць замуж, дак без ткання абходзяцца (Кірава, Браг.+Кароткавічы, Жлоб.; Холмеч, Рэч.). ТКАНКА ж., тое, што тканае. Нарэжу сдежак з тканкі (Палессе, Чач.). ТКАННІЦА ж., тое, што ткальніца. Мая матка вельМІ добрая тканніда, посцілкі ткала (Марозавічы, Б.-Каш.); А ў Грыпіны ўжэ два дні цэла брыгада тканніц ткуць половікі (Юркевічы, Жытк.). Параўн. ткальня, ткачка. ТКАЦКІ прым. фабрычны (палатно). Таке полотно вуткала, як Ткацке (Стадолічы, Лельч.). ТКАЧКА ж., тое, што ткальніца. Відаць, добрая ткачка, бач посцілка — вочы разбягаюцца (Марозавічы, Б.-Каш.+Багуцічы, Ельск.; Кажушкі, Хойн.). Параўн. ткальня, тканніца. ТЛУМА ж., перан. гушчар. У ельнік які, у тлуму ўвойдзеш, што ні выйдіць адтуль (Палессе, Чач
Дадатковыя словы
тлумў
4 👁