Наста, што насупраць жыве, яна і добра спявае іх (Аравічы, Хойн.).
ТАРАН м., перан. чалавек (худы, змораны). Не есь нічога, як скапка тая, тараном людзі называюць (Тульгавічы, Хойн.). Параўн. таранька ў 2 знач.
ТАРАНІК м., кул. дранік. Мама сённі таранікаў напякла, смачных (Ямпаль, Рэч.+Чкалава, Гом.).
ТАРАНКА (ТОРАНКА) ж. вобла. Насушыў сёлята многа таранкі (Азяраны, Раг.); Колі рыбу посушыш, будзе торанка (Старажоўцы, Жытк.+Бабовічы, Гом.; Багданавічы, Карм.; Кароткавічы, Жлоб.; Неглюбка, Хізы, Ветк.). Параўн. таранька ў 1 знач.
ТАРАНКА ж., кул. бабка. Мне ў цёткі так таранка панравілась, што і баршча не ела (Чкалава, Гом.). Параўн. таркаванка.
ТАРАНОЎКА (ТАРІНОЎКА, ТАРЫНОЎКА) ж. хустка (шарсцяная). Хорошая тороноўка ў цебе, цёпла й красівая (Навасёлкі, Петр.); На празнік завяжу сваю таріноўку (Замосце, Калінк.); Бач, яку тарыноўку подорыла, залюбуесся (Бялёў, Жытк.+Аціркі, Петр.). Параўн. тарноўка.
ТАРАНЬКА ж. 1. тое, што таранка. За лета насушылі с пуд таранькі (Піркі, Браг.); 2. перан., тое, што таран. Таранькой і памрэ, сколькі яе помню, то адны косці (Коўчыцы, Светл.).
ТАРАХКАЦЬ незак., зневаж., тое, што тарабаніць І у 2 знач. Зараз пойдзем на хверму, паслухаем, аб чым бабы тарахкаюць (Бялёў, Жытк.). Параўн. тарочыць.
ТАРАЧКІ толькі мн. завязкі. Дачка, вазьмі прышый тарачкі ў мой хвартух (Дзяміды, Ельск.).
ТАРБЁШНІК (ТОРБЁШНІК) м. спекулянт, тарбахват. Навелосо тады торбёшнікоў, аж у Ленінград грыбу цягалі, перопродавалі (Стадолічы, Лельч.).
ТАРБУЛЬ м. кавалак (бервяна). Трэ разрэзаць тэй хлыст на тарбулі (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.).
ТАРКАВАЦЬ незак., тое, што тараваць. Тарковаць — ето на тарку картоплю церці (Чалюшчавічы, Петр.).
ТАРКАВАНКА (ТАРКОВАНКА) ж., кул., тое, што таранка. Сённі таркованкі маці з бульбы нацерла (Тульгавічы, Хойн.+В. Аўцюкі, Калінк.).
ТАРКОЎКА ж. тарка. Вазьмі таркоўку і падзяры бульбы для дранікаў (Бялёў, Жытк.).
ТАРНАВАЦЦА незак. марнавацца. Чаго ты дарэмна
84 👁