Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
f Апанасаўка,*Гом.; Дземяхі, Рэч.). Параўн. сцёрнішча. СЦЁРКА I ж. дошка (пральная). Будзіш у горадзе, купі новую сцёрку (Марозавічы, Б.-Каш.); Мы на сцёрцы сціраем, хоць на рэчку ідом (Стаўбун, Ветк.). Параўн. сці'рка I. „ СЦЁРКА II ж. запалка. За дзень сцёркі адсырэлі, аж агонь не распалілі (Антонаў, Ельск.). СЦЁРНІПІЧА н., зборн., тое, што сцёран. На сцёрнішчы клевер пасадзілі (C. Буда, Б.-Каш.). СЦГЖБА толькі адз., зборн. мноства. На полі пасецца сці'жба авец (Баравікі, Светл.). СЦГПЛЫ прым. 1. эканомны. Ен у мяне хлопец сці'плы, капеедку беражэ (Дубраўка, Добр.); 2. скупы. Такі ён сці'плы, аж дрыжыць за капейку (Баравікі, Светл.). , -. СЦІРА'ЛЬНІЦА ж. балея. Поўную сціра'льніду бялля натаптала {Чачэрск, Гом.). СЦІ'РДА ж„ тое, што скі'рда. I як токі токіе сці'рды поробіла (Грычынавічы, Жытк.). . СЦІ'РКА I ж., тое, што сцёрка I. Мая сці'рка зусім паламалася (Кароткавічы, Ж лоб.);\ На сці'рцы лягчэй дерці (Дубраўка, Добр.). СЦІ'РКА II ж. ануча. Ну такая ж гразная сці'рка, аж сорам (Неглюбка, Ветк.). СЦІРКА III ж. карта (ігральная). Сці'ркі ляжалі на стале (Замосце, Петр.). СЦГСЛІВЫ прым. сарамлівы. Дачка ў яго сці'сліва була такая (Піркі, Браг.). СЦІХАМГРЫЦЦА зак. уціхамірыцца. Ойкаў, ойкаў, a тады сціхамі'рыўся (Дубраўка, Добр.). СЦЫ'БРЫЦЬ зак., тое, што сты'рыць. ён у мяне сцы'брыў сшытку (Белы Пераезд, Петр.)с Параўн. сцёбнуць у 2 знач. СЦЫНЗО'РЫК м., заал. мурашка. I адкуль толькі ў хаце сцьшзо'рыкі? Мабыць, салодкае пачулі (Багуцічы, Ельск.)* „ СЦЫРА'ТА ж. цырата. Вытры пасля яды сцыра'ту (Камаровічы, Петр.). ' СЦЮ'ДЗЕНЬ (СЦЮ'ДЗІНЬ, СЦЮ'ДЗЯНЬ) м„ тое, што сту'дзіна. Сцю'дзень смачны атрымаўся (Меркулавічы, Чач.); Наварыла дзесяць рынак сцю'дзяня. К свадзьбі сцю'дзінь взрыла, а шчэ вон цэлы пограб стаіць (Карма, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

скірда, студзіна, стырыць, сцыбрыць, сцыбрыў, сцынзорык, сцырата, сцырату, сцьшзорыкі, сцюдзень, сцюдзянь, сцюдзяня, сцюдзінь, сціжба, сціплы, сціра'льнідў, сціральніду, сціральніца, сцірда, сцірды, сціркі, сцірцы, сцісліва, сціхамірыўся
7 👁
 ◀  / 72  ▶