СУХРА'К м. сухастоіна. Засох ён, як сухра'к (Холмеч, Рэч.). СУХРА'ПЕЦ м. 1. тое, што суха'р у 1 знач. Усе сухра'пцы свінне размачыла (Апанасаўка, Гом.). Параўн. су'шка I у 2 знач.\2. выраст (у хлебе). Матка хлеба з сухра'пцамі напекла (Бабовічы, Гом.). СУШЭ'ННЕ н., толькі адз. суша. На другі дзень сатварыў бог сушшэ'нне (Баравікі, Светл.). СУ'ШКА I ж. 1. кулін. абаранак. Су'шкі ў лаўку прывезлі (C. Рудня, Жлоб. + Меркулавічы, Чач.); 2. тое, што сухра'пец у 1 знач. Су'шак свінням ужо цэлую кайстру насабірала (Ручаёўка, Лоеўск.); 3 грыб. (сушаны). Ты кажды дзень ходзіш у лес, дык у цябе мо багата су'шкаў (Даманавічы, Калінк.). Параўн. сушо'нік; 4. рыба (вяленая). Су'шку так пасушым, калі хочым, з півам добра (Хізы, Ветк.). СУ'ШКА II ж. матыка. Дзядзько, я нашу су'шку забяру/самі кортоплю разгоняць будзем, дак паднімаць трэбо (Бялёў, Жытк.). СУШО'НІК м, тое, што сушка I у 3 знач. У тым гаду сушо'нікаў здала я на 70 рублей (Баравое, Лельч.). СУШЧУ'КНУЦЬ зак. сціхнуць. Сушчу'кні ты, радзі бога, прамо ў вушах звініць (Саўгасная, Б.-Каш.). СУ'ШЧЫК м,, кулін. хрушч. А як жа, су'шчыкі пеклі (Маркавічы, Гом.). СУХРАП'Е н., зборн., тое, што суха'р у 3 знач. На дарозе ад сухрап'я не праехаць (Зялёныя Лукі, Гом.). СХАДО'К (СХОДО'К) м. фаза месяца (апошняя). Вось ужо i сходо'к, можно рабіць усё (Стадолічы, Лельч.); Пасля схадка' зноў настае маладзік -(Івакі, Добр.). Параўн. сход. СХВАТА'ЦЬ зак., перан. змайстраваць (хутка). Бацька быстра лапця схвата'ў (Гарадзец, Раг.). СХВАЦГЦЬ зак., перан. пашкодзіць. Схваці'ў туман кветачкі (Холмеч, Рэч.). СХМА'РЫЦЬ зак. захмарыцца. Схма'рыла, будзе дождж (Забалоцце, Раг.). СХО'ВАНКА ж. логава. Ідзеш, а сабака ўжо падняў зайца са схо'ванкі (Хізы, Ветк.); Пазнаў я пра гэту схо'ванку i пайшоў туды (Баравікі, Светл.). СХОД м., тое, што схадо'к. У досвітку наступае сход луны (Кароткавічы, Жлоб.); На схо'дзі маладзіка нільзя абразаць косы (Бабовічы, Гом
Дадатковыя словы
забяруісамі, сухар, сухрак, сухрапе, сухрапец, сухрапцамі, сухрапцы, сухрапя, сушак, сушкаў, сушку, сушкі, сушонік, сушонікаў, сушчукнуць, сушчукні, сушчык, сушчыкі, сушшэнне, сушэнне, схадок, схватаць, схватаў, схваціў, схмарыла, схмарыць, схованка, схованку, схованкі, сходзі, сходок
3 👁