Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
тоўстая, нясмашная (Аравічы, Хойн.). Параўн. смо'лка II. СМО'ЛКА I ж„ толькі адз., тое, што салёна. Ужэ ў мае каровы выйшла смо'лка, ды клейкая (Завайць, Нар.)' Няма чагось у маёй каровы смо'лкі (Марозавічы, Б.-Каш.); Нясу вядзерца з капляй смо'лкі (Іванаўка, Хойн.; Меркулавічы, Чач; Чалюшчавічы, Петр.); Калі карова вот цяліцца, дык-дае смо'лку (Баравікі, Светл.+ + Кароткавічы, Жлоб.; Насовічы, Добр.; Чалюшчавічы, Петр.). Параўн. смала' II, смаліна', смалі'чка. СМО'ЛКА II ж., бат., тое, што смо'лда. Смо'лка больш на лугу расце, цвіце. розавым, а сама ліпкая (Пярэдзелка, Лоеўск.); Смо'лку каровы не ядуць (Багданавічы, Карм.). . СМО'ЛКА III ж. смаліна'. Вон у мяне сколькі смо'лкаў на пячы (Дубраўка, Добр.). Параўн. смоль. СМОЛЬ ж., тое, што смо'лка III. Раней палілі смоль на каменку i. пралі (Любань, Б.-Каш.+Дзям'янкі, Добр.); А ў смо'лі копаць, а гарыць харашо (Неглюбка, Ветк.). СМУТА' I ж., толькі адз. смутак. Якаясь смуга' напала на мяне (Дубраўка, Добр.), СМУГА' II ж. вяршок. Здымі з гладышкі смугу', дай памажся, бялейшая. будзіш (Холмеч, Рэч.). СМЫК м., перан. чалавек (худы). Чым ты так сваю жонку дапякаеш, адзін смык з яе астаўся (Хальч, Гом.); Ездзіш усё,. здзелаўся смы'кам (Быч, Карм.). СМЫ'ЧЫЦЬ незак. прасці. Ты ж лаўчэй смы'чыш (Баравікі, Светл.)' Адной рукой смы'ча, другой круця (Быч, Карм.). СМаРДЗЮ'К м., заал. тхор. Смярдзю'к краўся да куры (Дзяржынск, Лельч.). СМЯРДЗЮ'Х м., заал. клоп. Нэ даві, поскідай лучэй, а то як начнут смердзець тэ смердзю'хі (Грушаўка, Нар). СМЯРДЗЮЧЫ'ХА ж., заал. самка тхара. Смердзючы'ха задушыла ціпляня (Дзяржынск, Лельч). СМЯТА'ННЕ к., пчал. вылет (маткі на аблёт). Матка вылетав на смета'нне (Ламавічы, Акц.). СМЯТА'НШК м., перан. пястун. Гэты смята'ннік не хоча есці гуркоў (Перароў, Жытк.); Калі адзін у сям'і, дык смята'ннік. Ды ў нас тут смята'ннікаў нямнога, дзяцей пабагату (Дубраўка, Добр.+ Юравічы, Калінк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, смалічка, смардзюк, смердзюхі, смердзючыха, сметанне, смолда, смолка, смолкаў, смолку, смолкі, смолі, смыкам, смыча, смычыць, смычыш, смярдзюк, смярдзюх, смярдзючыха, смятанне, смятаннік, смятаннікаў, смятаншк, сямі
2 👁
 ◀  / 72  ▶