Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
СМАЛГЦЬ незак., экспрэс. ісді. Што ты сма'лішпа гразі, хіба дарогі табе німа? (Саўгаеная, Б.-Каш.). СМАЛІ'ЧКА ж., памянш. да смала' II. У нашай Kpaсулі пачала цячы смалі'чка, наверна, цяліцца скора будзе (Халочча, Чач). СМАЛЮ'К (СМОЛІО'К). м. смаляк. Як болото корчавалі, то смолюко'ў богато було (Стадолічы, Лельч.), СМАЛЯ'НКА I ж. гатуаак груш. 3 ігруш у саду ў M iне толькі смаля'нка (Пярэдзелка, Лоеўск.). СМАЛЯ'НКА II ж. яйка (вялікоднае). Кожна дзіця хоча вубраць сабе смаля'нку (Баравое, Лельч.). СМАЛЯ'НКА ПІ ж, грыб (паганы). Хаця б заместа апеняк смаля'нак ні набраць (Каравацічы, Рэч.). СМАЛЯ'НКА IV ж., дат. смолка. Смоля'нка ліпне за рукі, цвіце розавымі цвяточкамі, росце по старополіцах (Стадолічы, Лельч.). СМАЛЯНУ'ЦЬ зак., экспрэс. пабегчы. Смаляну'ў дык смаляну'ў, аж дух заняло (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. сукану'ць. СМАЛЯ'Р м. смалакур. Мой бацька смаляро'м быў (Ручаёўка, Лоеўск.); Смаляры i жылі там, i смалу выраблялі (Кароткавічы, Жлоб.); У смаляро'ў раней дзёгаць бралі, шчоб калёсы смазываць у вазах (Дубраўка, Добр.+Стадолічы, Лельч.). СМАЛЯЧО'К м., памяти, да смаляк. Падкладзі пад дровы смалячо'к (Палессе, Чач.); A смалячкі з карчоў сукаватыя (Бабовічы, Гом. + С. Дзятлавічы, Гом.). СМАРКА'Ч м., заал. ёрш. Ерш — склізкі такі, смаркаты. Ершаў у нас ешчэ смаркачы' называюдь. Смарка'ч — ето сама худша рыба: скольска, колецца (Чалюшчавічы, Петр.). СМАРО'ДА ж., бат. кустарнік (парэчкі). Чагось смаро'да сохці пачала (P. Бурыцкая, Лоеўск.); Ты гэта наламай смаро'ды, мая дзетка (Б. Крушынаўка, Раг.+ +Хізы, Ветк.; Халочча, Чач.). СМЕТНІЧО'К (СМЯТНІЧО'Ю M. верабейка. Смятнічо'к вядзецца ў хлеве (Лядцы, Светл.). СМО'ЛАК м., толькі адз., тое, што салёна. ТрэбІР не даіць зараз карову, бо я бачу, што ўжэ бяжыць смо'лак (Навінкі, Калінк.). Параўн. смала' II, смаліна, смалічка, смо'лка. t СМО'ЛДА ж., бат. смолка. Смо'лда тут рэдка сустракаецда (Піркі, Браг.); Карова смо'лду не есць, бо яна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

смалюк, смалянак, смалянка, смалянку, смалянуць, смалянуў, смаляром, смаляроў, смалячок, смалішпа, смарода, смароды, сметнічок, смолак, смолда, смолду, смолюкоў, смолянка, смоліок, смятнічок, смятнічою, сукануць
2 👁
 ◀  / 72  ▶