СВЯ'СЛА ж., звязак. Я надраў аж пяць свя'сдаў лазы (Баравікі, Светл.). СВЯЦЕ'ЛЬНІЦА Ж-, абрад. дружка (з боку жаніm). Свяце'льніца выбіралася з сясцёр родных, а хоць дваюрадных (Быч, Карм.). Параўн. свяцёлка, свяці'лка. СВЯЦЕЛКА ж., тое, што свяце'льніца. Разам з маладымі сядзіць свяцёлка (Дуброва, Петр.). Параўн. свяці'лка. СВЯЦІ'ЛКА ж., тое, што свяце'льніца. Свяці'лка ета сястра жаніха ў час вяселля, сядзіць на куту пад Шжшцай з свячой (Усоха-Буда, Добр.); Свяці'лка на куце сядзіць i свечкі дзяржыць (Рагі-Імеркі, Гом.+ -ł-Дубраўка, Добр.; Зялёныя Лукі, Гом.; M. Аўцюкі, Kaлінк; Махновічы, Маз.). Параўн. свяцёлка. СВЯЧА'К м. лучнік. Над свечако'м уся столь была закопчана (Холмеч, Рэч.). СЕ указ. часц. гэта. А ce ўже як началісь саўхозы i калхозы, жыву здзесь (Глухавічы, Браг.). СЕ'БРУЧКА ж. саперніца. У се'бручкі его адбіла (Піркі, Браг.). СЕ'ВАЛКА ж. кораб. Се'валка на рушнік i цераз плячо, жыта сеялі i мералі (Дубраўка, Добр.). Параўн. се'ўнік. СЕ'ВАЛЬНІЦА ж., тое, што саджа'льніца. Се'вальніцы сабраліся, a трактара няма (Неглюбка, Ветк.). Параўн. се'янніца. CE'BEP м. вецер (холодны). Падуў се'вер (Насовічы, Добр.). Параўн. сі'вер у 1 знач., сі'верка. СЕ'ДАЛА н., перан. месца сядзення (рыболова), Пайшоў на сваё се'дала (Баравікі, Светл.+Ломыш, Хойн.). СЕ'ДАЧКА I ж., памянш. да се'дка I. Се'дачка еёдні ўстала, нада накарміць, а то яечкі пастынуць (Марозавічы, Б.-Каш.). СЕ'ДАЧКА II ж., памянш да се'дка II. У мяне многа се'дачкі (Стаўбун, Ветк.). СЕ'ДЗЕНЬ н. 1. дзіця, якое не ходзіць. Во ўжо сядзіць, як се'дзень які, ні ходзя (Хізы, Ветк.-{-Холмеч, Рэч.); Ногі крывыя былі не хадзіў доўго, се'днем звалі (Хізы, Ветк.); Гавораць, што тры гады сядзіць у се'днях (Бабовічы, Гом.); 2. перан. чалавек невысокага росту. Гэта недаростак, се'дзень (Неглюбка, Ветк.). Параўн. сяду'н
Дадатковыя словы
cebep, саджальніца, свечаком, свясдаў, свясла, свяцельніца, свяцілка, свячак, себручка, себручкі, севалка, севальніца, севальніцы, север, седала, седачка, седачкі, седзень, седка, седнем, седнях, сеянніца, сеўнік, сядун, сівер, сіверка
7 👁