Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
СЕ'ДКА I ж. квахтуха. Се'дку я ўжо не садзіла, яна сама Вывела (Мрозавічы, Б.-Каш.). СЕ'ДКА II ж. фасоля (якая не ўецца). Мы кручанку пачці не садзім, а болын се'дку (Марозавічы, Б.-Каш.), СЕ'ЙНІЦА ж. сеяльшчыца (мукі). A се'йніца была здалёку (Марозавічы, Б.-Каш.); Се'йніцы даўней былі (Неглюбка, Ветк.-f Кароткавічы, Жлоб.). СЕ'КАЦЬ незак.,тое, што саке'ць. Мы сёння се'калі з бацькам дровы (Бялёў, Жытк.). Параўн. се'кці се'кчы. СЕ'КЦІ незак., тое, што саке'ць. Дык раней жа лес ўіанскі быў, дак i забаранялі нам яго се'кці (M. Аўцюкі, Калінк.+Іванаўка, Хойн.); Пайду заўтра се'кці лес на хату (Завайць, Жытк. + Багуцічы, Ельск.; Барарікі, Светл.); Не здолею ўжо i бульбу се'кці (Меркулавічы, Чач.+М. Аўцюкі, Калінк.; Марозавічы, Б.-Каш.); 3 caмага начала зімы нада було се'кці сечку карові (Пагоннае, Хойн.). Параўн. се'каць, се'кчы. СЕ'КЧЫ незак., тое, што саке'ць. Дровы так у печ не засунеш: іх трэба се'кчы тапаром (Марозавічы, Б.-Каш.); А ты не гулёў бы, a пайшоў бы да дровы се'к (М. Аўцюкі, Калінк. + Заспа, Рэч.); Трэба бульбу се'кчы (Заспа, Рэч.). Параўн. се'каць, се'кці. СЕ'ЛЕГ (СЕ'ЛЕК) м., заал. качар. Яна вутка, а ён се'лег (Ручаёўка, Лоеўск.); Гэтайвяснойліса задушыла нашага се'лека (Грушаўка, Нар.). СЕ'ЛНПЧА н. 1. сельбішча. Прышлі немцы на се'лішча i забрал! коней (Грушаўка, Нар.); Мой муж буў з гэтага се'лішча, а я суседняго (Бялёў, Жытк.); 2. тое, што садзі'ба. Се'лішча колісь было ў нас вялікае (Крупка, Маз. + Багуцічы, Ел'ьск.); Няхай тваё се'лішча запустуе да травой зарасце (Антонаў, Ельск.+Аравічы, Хойн.; Бялёў, Жытк.; Вуглы, Нар.; Запясочнае, Жытк.); Такое се'лішча засталося (Ломыш, Гом.+Н. Гута, Том.; Паганцы, Светл.); На том самом се'лішчы становім хату (Чалюшчавічы, Петр.). Параўн. садзьба. СЕ'ЛЬНІК (СЯЛЬНІ'К) м., тое, што саламя'нік. Берн, донька, сена да набі се'льнік (М. Аўцюкі, Калінк.+ -f Лучыцы, Чалюшчавічы, Петр.); У хаце пабялю, усё перамую i сяльні'к новы напухаю (Каменка, Маз); Не блага на сяльніку' спаць, калі шчэ сена свежае, ды яшчэ пахне! (Рафалаў, Браг.+Бялёў, Жытк.); К праздніку набівалі сяльнікі' саломай (Пачанцы, Светл.4* Ламавічы Акц.); Трэба ісці напхаць сяльнікі' ці сенам 138 e
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

садзіба, сакець, саламянік, седка, седку, сейніца, сейніцы, сек, секалі, секаць, секці, секчы, селег, селек, селека, селнпча, сельнік, селішча, селішчы
5 👁
 ◀  / 72  ▶