Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
СВІСТАПЛЯ'СКА аг., неадабр. абыякавы чалавек. Вунь пайшоў свістапля'ска (Дубраўка, Добр.). СВІСЦВЛКА ж. свісток. Вылепяць з гліны свісцёлку i мальцам даюць (Забалоцце, Раг.). СВІТАЯ'ННІК м., бат. зверабой. Світая'ннік добра сушыць, калі цвіцець (Марозавічы, Б.-Каш.). СВІЦЕ'ЛЬ м. каганец. Свіце'ль ні гарыць, німа нарасту (P. Шлягіна, Ветк.). СВІЯ'ЗЬ аг., заал. дзікая качка. Ужо прыляцелі свіязі' (Бялёў, Жытк.). СВОД м. вусце. Дзве рачушкі цяклі радам, a сво'ду не было (Івакі, Добр.). СВОЙ м. сувой. Які цяжкі свой (Грычынавічы, Жытк.).//палатно. Беленькі еты евойу як снег (Сялюцічы, Петр.). СВЯЖА'ЦІНА ж., тое, што свежына'. Свяжа'ціны наклалі цэлую бочку (Бабовічы, Гом.). СВЯЖЬГЦЦА незак. канаць. Як горла прарэжаш, дак ён доўга не свяжы'цца (Быч, Карм.). СВЯЗНЫ' прым., будаўн. сувязны (пра бервяно). Над прасценкамК-кладзецца связно'е бервяно (Р. ІІІлягіна, Ветк.). СВЯЗЬ м., будаўн. месца стыку бярвенняў. Бярвенні, з якіх кладзецца связь, згнілі (Багуцічы, Ельск.).* СВЯКО'Р м. свёкар. Свяко'р учора п'яны быў (Чацвярня, Жлоб.). , СВЯКРО'УНА ж. свякроў. Не ўзлюбіла мяне свякро'ўна з першага дня (Піркі, Браг.). СВЯРБЕ'ННЁ н., тое, што сверб. Свярбе'нне не давала яму пакоя (Марозавічы, Б.-Каш.); Рана гоіцца, але страшна свярбе'нне (Няяслоў, Петр. + Бабовічы, Гом.; Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. свярбо'та. СВЯРБО'ТА ж., тое, што сверб. Ой, штосьці свярбо'та напала (Забалоцце, Раг.). Параўн. свярбе'нне. СВЯРБУ'ЧКА ж. кароста. Ужа свярбу'чкі дастаў (Дубраўка, Добр.). Параўн. свярбя'чка. СВЯРБЯ'ЧКА ж., тое, што свярбу'чка. Высыпала свярбя'чка- (Грушаўка, Нар.+М. Аўцюкі, Калінк). СВЯРДЗЁНІКІ толькі мн., кулін. -пельмені. Маша, падай нам свярдзёнікі на стол (Горваль, Рэч.). СВЯРДЛЕУКА ж., сажалка. Пайшлі дамоў, ды пагоніш гусей на свярдлёўку (Глінішча, Хойн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны, своду, свяжаціна, свяжаціны, свяжыцца, связное, свякор, свякроуна, свякроўна, свярбенне, свярбеннё, свярбота, свярбучка, свярбучкі, свярбячка, свістапляска, світаяннік, свіцель, свіязь, ііпалатно
6 👁
 ◀  / 72  ▶