Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
чыстыя, ні чарвівыя (Гарадзец, Раг.); Сві'нкі растуць балыпыя (Дубраўка, Добр. + Беразнякі, Петр.; Ліпнякі, Лоеўск.; Неглюбка, Хізы, Ветк.). Параўн. свінні,свіну'хі, свіну'шкі. CBI'HHI толькі мн., бат., тое, што свіна'ркі. Сві'нні да рыжакаў пахожы (Забалоцце, Раг. + Быч Карм.; Забалоцце, Б.-Каш.); Мой зяць адных сві'нней прынёс, здаровых! (Дубраўка, Добр.). Параўн. сві'нкі, свіну'хі, свіну'шкі. СВІННЯ' I ж., заал. жывёла (дамашняя). Свінню' ў хлеў загані (Быч, Карм.). СВІННЯ' П ж„ перан. скляпенне (у печы). Верхняя частка ў печы — ета ж i есць свіння' (Хізы, Ветк.); Вылажыць галоўнае свінню' (Маркавічы, Гом.+Бабовічы, Гом.; Балсуны, Ветк.); Нам ужо склалі свінню', скора зробяцьусю печку (Балсуны, Ветк.). СВІНО'ШНІК м. свінушнік. У дварэ дак што ў свіно'шніку (Бывалкі, Рэч.). СВІНТУ'Х м., перан., асудж. свіння'. Ой, свінту'х pacце ў Цішка: ідзе па вуліцы i ніколі не паздароўкаецца (Замошша, Жытк.). СВІНУ'ХА ж., бат. баркун. Свіну'ху даюць'сінням як лякарство (Бялёў, Жьітк.). СВІНУ'ХІ толькі мн., бат., тое, што свіна'ркі. Уздоўж дарогі раслі свіну'хі (Пабеда, Ветк.). Параўн. сві'йкі, сві'нні, свіну'шкі. СВІНУ'ШКІ толькі мн., бат., тое, што свіна'ркі. Свіну'шкі я i за грыбы не лічу (Каранёўка, Гом.); Не бяры ты етых свіну'шак, хваця i падасінавікаў (Халочча, Чач.). Параўн. сві'нкі, сві'нні, свіну'хі. СВІНЧА' и., заал. парася. Свінча' ў мяие ладное ўжо вырасла (Лядцы, Светл.); Сёння свінча' купіла (Юравічы, Калінк.). СВІНЧА'ТКА (СВІНЧА'ТКО) н., заал., памянш да свінча'. Здалі адно свінча'тко, друго здалі (Аравічы, Хойн.). СВІ'РАНЬ м. свіран. Восенню наш сві'рань повен збожжа. Сві'рань — месца захавання вулляў зімой (Багуцічы, Ельск.). СВІРО'ЛА ж. свістулька (самаробная). Свіро'лы з жыта робяць (Піркі, Браг.). СВІРЬГЦЬ незак. гарэць (ледзь-ледзь). Лампа ледзь свіры'ць (Забалоцце, Раг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cbihhi, даюцьсінням, свійкі, свінаркі, свінкі, свінней, свіношнік, свіношніку, свінтух, свінуха, свінуху, свінухі, свінушак, свінушкі, свінчатка, свінчатко, свірань, свірола, свіролы, свірыць
7 👁
 ◀  / 72  ▶