Старонка 20
◀ / 72 ▶
СВІСТАПЛЯСКА аг., неадабр. абыякавы чалавек. Вунь пайшоў свістапляска (Дубраўка, Добр.). СВІСЦЁЛКА ж. свісток. Вылепяць з гліны свісцёлку і мальцам даюць (Забалоцце, Раг.). СВІТАЯННІК м., бат. зверабой. Світаяннік добра сушыць, калі цвіцець (Марозавічы, Б.-Каш.). СВІЦЕЛЬ м. каганец. Свіцель ні гарыць, німа карасіну (Р. Шлягіна, Ветк.). СВІЯЗЬ аг., заал. дзікая качка. Ужо прыляцелі свіязі (Бялёў, Жытк.). СВОД м. вусце. Дзве рачушкі цяклі радам, а своду не было (Івакі, Добр.). СВОЙ м. сувой. Які цяжкі свой (Грычынавічы, Жытк.).//палатно. Беленькі еты свой, як снег (Сялюцічы, Петр.). СВЯЖАЦІНА ж., тое, што свежына. Свяжаціны наклалі цэлую бочку (Бабовічы, Гом.). СВЯЖЫЦЦА незак. канаць. Як горла прарэжаш, дак ён доўга не свяжыцца (Быч, Карм.). СВЯЗНЫ прым., будаўн. сувязны (пра бервяно). Над прасценкамі кладзецца связное бервяно (Р. Шлягіна, Ветк.). СВЯЗЬ м., будаўн. месца стыку бярвенняў. Бярвенні, з якіх кладзецца связь, згнілі (Багуцічы, Ельск.). СВЯКОР м. свёкар. Свякор учора п'яны быў (Чацвярня, Жлоб.). СВЯКРОЎНА ж. свякроў. Не ўзлюбіла мяне свякроўна з першага дня (Піркі, Браг.). СВЯРБЕННЕ н., тое, што сверб. Свярбенне не давала яму пакоя (Марозавічы, Б.-Каш.); Рана гоіцца, але страшнэ свярбенне (Няяслоў, Петр.+Бабовічы, Гом.; Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. свярбота. СВЯРБОТА ж., тое, што сверб. Ой, штосьці свярбота напала (Забалоцце, Раг.). Параўн. свярбенне. СВЯРБУЧКА ж. кароста. Ужэ свярбучкі дастаў (Дубраўка, Добр.). Параўн. свярбячка. СВЯРБЯЧКА ж., тое, што свярбучка. Высыпала свярбячка (Грушаўка, Нар.+М. Аўцюкі, Калінк.). СВЯРДЗЁНІКІ толькі мн., кулін. пельмені. Маша, падай нам свярдзёнікі на стол (Горваль, Рэч.). СВЯРДЛЁЎКА ж., сажалка. Пайшлі дамоў, ды пагоніш гусей на свярдлёўку (Глінішча, Хойн.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 72 ▶