СВЯСЛА ж., звязак. Я надраў аж пяць свяслаў лазы (Баравікі, Светл.).
СВЯЦЕЛЬНІЦА ж., абрад. дружка (з боку жаніха). Свяцельніца выбіралася з сясцёр родных, а хоць дваюрадных (Быч, Карм.). Параўн. свяцёлка, свяцілка.
СВЯЦЁЛКА ж., тое, што свяцельніца. Разам з маладымі сядзіць свяцёлка (Дуброва, Петр.). Параўн. свяцілка.
СВЯЦІЛКА ж., тое, што свяцельніца. Свяцілка — ета сястра жаніха ў час вяселля, сядзіць на куту пад божніцай з свячой (Усоха-Буда, Добр.); Свяцілка на куце сядзіць і свечкі дзяржыць (Рагі-Імеркі, Гом.+Дубраўка, Добр.; Зялёныя Лукі, Гом.; М. Аўцюкі, Калінк.; Махновічы, Маз.). Параўн. свяцёлка.
СВЯЧАК м. лучнік. Над свечаком уся столь была закопчана (Холмеч, Рэч.).
СЕ указ. часц. гэта. А се ўже як началісь саўхозы і калхозы, жыву здзесь (Глухавічы, Браг.).
СЕБРУЧКА ж. саперніца. У себручкі его адбіла (Піркі, Браг.).
СЕВАЛКА ж. кораб. Севалка на рушнік і цераз плячо, жыта сеялі і мералі (Дубраўка, Добр.). Параўн. сеўнік.
СЕВАЛЬНІЦА ж., тое, што саджальніца. Севальніцы сабраліся, а трактара няма (Неглюбка, Ветк.). Параўн. сеянніца.
СЕВЕР м. вецер (халодны). Падуў север (Насовічы, Добр.). Параўн. сівер у 1 знач., сіверка.
СЕДАЛА н., перан. месца сядзення (рыбалова). Пайшоў на сваё седала (Баравікі, Светл.+Ломыш, Хойн.).
СЕДАЧКА ж., памянш. да седка I. Седачка сёдні ўстала, нада накарміць, а то яечкі пастынуць (Марозавічы, Б.-Каш.).
СЕДАЧКА ж., памянш да седка II. У мяне многа седачкі (Стаўбун, Ветк.).
СЕДЗЕНЬ н. 1. дзіця, якое не ходзіць. Во ўжо сядзіць, як седзень які, ні ходзя (Хізы, Ветк.+Холмеч, Рэч.); Ногі крывыя былі не хадзіў доўго, седнем звалі (Хізы, Ветк.); Гавораць, што тры гады сядзіць у седнях (Бабовічы, Гом.); 2. перан. чалавек невысокага росту. Гэта недаростак, седзень (Неглюбка, Ветк.). Параўн. сядун.
76 👁