Старонка 19
◀ / 72 ▶
чыстыя, ні чарвівыя (Гарадзец, Раг.); Свінкі растуць бальшыя (Дубраўка, Добр.+Беразнякі, Петр.; Ліпнякі, Лоеўск.; Неглюбка, Хізы, Ветк.). Параўн. свінні, свінухі, свінушкі. СВІННІ толькі мн., бат., тое, што свінаркі. Свінні да рыжакаў пахожы (Забалоцце, Раг.+Быч Карм.; Забалоцце, Б.-Каш.); Мой зяць адных свінней прынёс, здаровых! (Дубраўка, Добр.). Параўн. свінкі, свінухі, свінушкі. СВІННЯ ж., заал. жывёла (дамашняя). Свінню ў хлеў загані (Быч, Карм.). СВІННЯ ж., перан. скляпенне (у печы). Верхняя частка ў печы — ета ж і есць свіння (Хізы, Ветк.); Вылажыць галоўнае свінню (Маркавічы, Гом.+Бабовічы, Гом.; Балсуны, Ветк.); Нам ужо склалі свінню, скора зробяць усю печку (Балсуны, Ветк.). СВІНОШНІК м. свінушнік. У дварэ дак што ў свіношніку (Бывалкі, Рэч.). СВІНТУХ м., перан., асудж. свіння. Ой, свінтух расце ў Цішка: ідзе па вуліцы і ніколі не паздароўкаецца (Замошша, Жытк.). СВІНУХА ж., бат. баркун. Свінуху даюць сінням як лякарство (Бялёў, Жытк.). СВІНУХІ толькі мн., бат., тое, што свінаркі. Уздоўж дарогі раслі свінухі (Пабеда, Ветк.). Параўн. свінкі, свінні, свінушкі. СВІНУШКІ толькі мн., бат., тое, што свінаркі. Свінушкі я і за грыбы не лічу (Каранёўка, Гом.); Не бяры ты етых свінушак, хваця і падасінавікаў (Халочча, Чач.). Параўн. свінкі, свінні, свінухі. СВІНЧА н., заал. парася. Свінча ў мяне ладное ўжо вырасла (Лядцы, Светл.); Сёння свінча купіла (Юравічы, Калінк.). СВІНЧАТКА (СВІНЧАТКО) н., заал., памянш да свінча. Здалі адно свінчатко, друго здалі (Аравічы, Хойн.). СВІРАНЬ м. свіран. Восенню наш свірань повен збожжа. Свірань — месца захавання вулляў зімой (Багуцічы, Ельск.). СВІРОЛА ж. свістулька (самаробная). Свіролы з жыта робяць (Піркі, Браг.). СВІРЫЦЬ незак. гарэць (ледзь-ледзь). Лампа ледзь свірыць (Забалоцце, Раг.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 72 ▶