прыходзіла ў госці (Піркі, Браг.); Погукай свесць у госты (Грушаўка, Нар.); У маей свесці сын пашоў у армію (Краўцоўка, Гом.+Аравічы, Хойн.); Мой сын на жончыну сестру свесць кажэ (Стадолічы, Лельч.); У мяне свесь — разлучніца (Ламавічы, Акц.). Параўн. свая чына.
СВІДЗІЛЬНІК м., бат. кізільнік. Свідзільнік красівы вельмі. Распускаецца красненькім цветам, вочкі ў ём чорненькія пасярод (Гармавічы, Жлоб.). Параўн. свідзіна.
СВІДЗІНА ж., бат., тое, што свідзільнік. У свідзіны прыгожыя кветкі (Пагост, Жытк.).
СВЕДЗЕР м. світэр. Сведзер зусім ужо парваўся (Грабава, Жытк.); Стары сведзер адзеў ба (Малешаво Жытк.); Вон ходзіш ў одном сведзеры (Грычынавічы, Жытк.).
СВІДРЫК м., памянш. да сведзер. Адзела свідрык, і цяплей стала (Белы Пераезд, Петр.).
СВІЗІНА ж., бат. куст. Свізіна расце ў лузе. На ёй чырвоныя ягадкі, як ражэчкі (Чалюшчавічы, Петр.).
СВІНАВАТЫ прым., неадабр. хамаваты. Яна была такая свінаватая (Быч, Карм.).
СВІНАКРОП м., бат. драсён. Свінакроп — трава такая дробная. Горкі ён. Вон у мяне ў бульбе сколькі хочаш свінакропу (Хізы, Ветк.+Ламавічы, Акц.; Юравічы, Калінк.); Свінакроп добра худоба есць (Марозавічы, Б.-Каш.); Свінакроп у просе больш расце (Пярэдзелка, Лоеўск.+Стадолічы, Лельч.); Свінакроп — тако зелле, яно проста так на полі расцець, нікуды яго ня рвуць (Р. Бурыцкая, Лоеўск.+Баравікі, Светл.; Неглюбка, Ветк.; Падворак, Лельч.).
СВІНАПАС м. пастух (свіней). Рыгор пашоў у саўхоз свінапасам, хай трохі папрацуя (Неглюбка, Ветк.).
СВІНАРКІ толькі мн., бат. грыбы. Свінаркі — ета грыбы жаўтаватыя, тоўстыя. Іх ядзяць (Каравацічы, Рэч.); Свінаркі, як сыраежкі, тоўстыя, крэпкія, сівыя (Баравікі, Светл.); Я чуць была не атравілася свінаркамі (Даманавічы, Калінк.+Бялёў, Жытк.; Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. свінкі, свінухі, свінушкі.
СВІНЯЧЫКІ толькі мн. бульба (дробная, для свіней). У мяне цяпер плохія картоплі ўродзілі, адныя свінячыкі (Бярэзнікі, Жытк.).
СВІНКІ толькі мн., бат., тое, што свінаркі. Свінкі
83 👁