Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
насць. Праўда, шматлікія наватворы аказаліся штучнымі i па гэтай прычыне нежыццяздольнымі. Так, у слоўніках «Батанічнай тэрміналогіі» (1922) i «Батаніка агульная i спецыяльная» (1924) зафіксаваны адпаведна 451 i 1828 тэрмінаў, некаторыя з якіх беларуская мова не прыняла. Да рускіх назваў двудольные, кольцевание, дубильные вещества, ложная ось, микроспора прапанаваліся, напрыклад, такія эквіваленты: двулісценевыя, абручкаванне, гарбоўныя матэрыі, нібывось, дробназароднік. Найболын багатай крыніцай узбагачэння беларускай мовы новымі тэрмінамі быў уласны слоўнік народнай мовы. Для ўтварэння новых тэрмінаў выкарыстоўваліся розныя спосабы: 1) падбор з агульнаўжывальнай лексь кі слова, за якім замацоўвалася новае або пашыралася ранейшае значэнне; 2) калькаванне, у выніку якогаўтвараўся беларускі тзрмін; 3) апісальны пераклад пэўнага тэрміна; 4) асноваскладанне. Вялікія словаўтваральныя магчымасці, багатыя гістарычныя традыцыІ дазволілі нашай мове ўтварыць новыя неабходныя тэрміны на базе ўласнага лексічнага матэрыялу. Актыўнай крыніцай папаўнення беларускай тэрміналогіі стала іншамоўная i інтзрнацыянальная лексіка. Ёй карысталіся тады, калі для абазначэння паняццяў навукі, культуры, тэхнікі, грамадскіх адносін у беларускай мове не было адпаведных назваў. Разам з тым складальнікі галіновых тэрміналагічных слоўнікаў лічыл i мэтазгодным выкарыстанне інтэрнацыянальнай лексікі, характэрнай для братніх славянскіх моў. Безумоўна, значная частка запазычаных тэрмінаў пранікла з рускай мовы, бо яна, па-першае, з'яўляецца блізкароднаснай i высокаразвітай мовай, па-другое, уплыў яе вялікі у сувязі з пашырэннем на Беларусі білінгвізму. Працзс запазычвання іншамоўных тэрмінаў узмацніўся ў 30-я гады. Гэта абумоўлена ўсім ходам сацыялістычнага будаўніцтва, індустрыялізацыяй краіны, калектывізацыяй сельскагаспадарчай вытворчасці, развіццём розных форм адукацыі, пашырэннем выдавецкай справы. Усё запазычанні з рускай мовы можна ўмоўна па* дзяліць на Дзве трупы: a) словы рускага паходжання i б) словы інійамоўнага паходжання, запазычаныя праз пасрздніцтва рускай. Зайаімчаная лексіка ў розных галіновых тэрміналоШ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
3 👁
 ◀  / 48  ▶