Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
Даючы агульную ацэнку тэрміналагічным слоўнікам, створаным у 20—30-я гады XX ст., трэба адзначыць, што яны, нягледзячы на іх невялікі памер i шматлікія недахопы, адыгралі станоўчую ролю ў фарміраванні беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі. Змешчаныя ў іх тэрміны у сваёй аснове захаваліся да нашых дзён i сталі базай для стварэння новых тэрмінаў. 3 утварэннем у рэспубліцы Інстытута беларускай культуры дзейнасць у галіне лексікаграфіі стала больш шматграннай. Разам з Навукова-тэрміналагічнай камісі'яй пачала працу Камісія для ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы. 3 гэтай мэтай у 1925 г. была выдадзена «Інструкцыя для збірання народнага слоўнікатэрміналагічнага матэрыялу ў беларускай мове». Частка тэрмінаў, што бытавалі на Беларусі, безумоўна, трапіла ў картатэку слоўніка жывой беларускай мовы, якая да 1930 г. налічвала каля 300 000 картак-слоў. Адносна поўна былі выяўлены тэрміны, якімі вызначалася флора i фауна Беларусі, a таксама адлюстраваны назвы некаторых рамёстваў, промыслаў i сельскагаспадарчай вытворчасці. Тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў фабрычна-заводскай вытворчасді, на транспарце — наогул, у гарадской гаспадарцы, не ахапіла картатэка слоўніка жывой беларускай мовы. У сувязі з гэтым Камісія для ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы сумесна з Мавукова-тэрміналагічнай камісіяй падрыхтавалі новую «Інструкцыю для збірання тэрміналагічнага матэрыялу тэхнічнага характеру» (Мінск, 1930). Гэта была новая спроба выяўлення, збірання тэхнічнай тэрміналогіі, якая ўжывалася на Беларусі. Аднак заставалася шмат галін чалавечай дзейнасці, тэрміны якіх не адлюстраваліся ў народнай мове або выявіць было цяжка. Таму камісія разам з пошукамі тэрмінаў у народнай лексіцы шырока карысталася словатворчасцю. На беларускім лексічным матэрыяле, з дапамогай беларускіх словаўтваральных сродкаў выпрацоўваліся тэрміны-неалагізмы па розных галінах навукі. Характэрна, што большасць такіх тэрмінаў трывала ўвайшла ў слоўнікавы састаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы i стала агульнанародным здабыткам: павойныя расліны, голанасенныя, дзікарослы, ахоўны, пялёстка, спадчыннасць, азіміна, жыўленнру, суквецце, кветаножка, хвалісты, узводзіць у квадрсщвярчальны, дзельнік, дашчния, магуткасць, рфравед
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дашчнйя
3 👁
 ◀  / 48  ▶