гавечныя тэрміны тыпу закон хібнасцей (закон погрешностей), перавышка (избыток), раўнанне (уравнение), сфэра, гала (шар) i інш. Так, паданыя ў слоўніку 1922 г. шасцёхсценнік, трапэз, скрутка, кругадрэз, развіненне, сукоснік, струна ў выданні І927 г. замянілі на *шасціграннік, трапеция, спіраль, сегмент, разгортка, ромб, хорда. Слоўнік павялічыўся колькасна з 901 да 3550 тэрмінаў. Такая напружаная тэрміналагічная праца вялася па ўсіх галінах навукі. За кароткі час стварыць выключна дасканалыя слоўнікі беларускай навуковай тэрміналогіі было амаль немагчыма. Факты пераконваюць, што галіновыя камісіі актыўна працавалі, вялі творчы пошук, выяўляючы найлепшае, найбольш прыдатнае. Праўда, не заўсёды ён быў удалы, не заўседы даваў жаданыя вынікі, здаралася, што асуджаны ў перу шым варыянце тэрмін замяняўся не лепшым. Так, прапанаваныя беларускія эквіваленты куля, красленне ў першым слоўніку да рускіх тэрмінаў шар, черчение ў выданні «Слоўніка матэматычнай тэрміналогіі» 1927 г. былі заменены недакладнымі, невыразнымі сфэра, гала (абодва ў значзнні шар), рысаванне. Характэрна, што пры складанні новых праектаў беларускай тэрміналогіі выразна акрэслілася тэндэнцыя замены штучна ўтвораных, няўдалых тэрмінаў інтэрнацыянальнымі назвамі. Так аказаліся заменены змешчаныя ў першым праекце слоўніка тэрміны валец, канцавоссе, стажок, простастаўная лінія, абвод, кантаслуп на Інтэрнацыянальныя цыліндр, полюс, конус, перпендикуляр, периметр, призма i інш. Праца ў галіне беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіІ займала асноўнае месца не толькі ў дзейнасці Інстытута беларускай культуры. Ею захапіліся i асобныя складальнікі, якія па сваёй ініцыятыве ўзялі на сябе абавязак стварыць пэўны слоўнік. Так, Зоська Bepac — актыўная дзеячка культурна-асветніцкага руху Заходняй Беларусі — у 1924 г. выдала ў Вільні невялікі (424 тэрміны) «Беларуска-польска-расійска-лацінскі батанічны слоўнік». Л. Вашкевіч надрукаваў у 1926 г. у Магілёве «Расійска-беларускі слоўнічак дзеля чыгуначных мясцкомаў»; у 1926 г. у Мінску выйшаў з друку «Дзелавод» C. Серады; пры ўдзеле Янкі Купалы i Кандрата Крапівы складзены «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (Мінск
6 👁