Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
нове народных назваў, пашыраных на Беларусі; ажына (ежевика), багун (багульник), званец (погремок), вяночак (венчик), вочка спячае (глазок спячии), драўніна (древесина), тлушчы (жиры), гронка (кисть), хмызняк (кустарник), цыбуліна (луковица), глеба (почва), пылок (пыльца), суквецце (соцветие) i інш. Тэмпы навукова-даследчай працы ў рэспубліцы павялічваліся, a дзейнасць асобных устаноў не мела дастатковай каардынацыі i кіраўніцтва. 3 гэтай мэтай пры Акадэмічным цэнтры Народнага камісарыята асветы ў пачатку 1922 г. быў створан Інстытут беларускай культуры, у падпарадкаванне якога i перайшла Навуковатэрміналагічная камісія. За перыяд з 1922 да 1930 года камісія выдала 23 выпуск! «Беларускай навуковай тэрміналогіі». Упарадкаванне тэрміналогіі праходзіла два этапы: 1) калі дзейнасць камісіі скіроўвалася на выяўленне, фіксацыю неабходных паняццяў, тэрмінаў; 2) даводзілася выяўленыя тэрміны ўзважваць, усебакова аналізаваць, адбіраць найлепшыя i рэкамендаваць у навуковы ўжытак. Матэматычная тэрміналогія, напрыклад, начала ўпарадкоўвацца ў 1921 г. Ф. Більдзюкевічам, Ф. Бураком, A. Круталевічам. За адносна кароткі час быў падрыхтаваны праект тэрміналогіі арыфметыкі, геаметрыі, трыганаметрыі, алгебры, вышэйшай матэматыкі больш як на 2000 тэрмінаў. Тэрміналагічны слоўнік «Элементарная матэматыка», выдадзены ў 1922 г., рэкамендаваў да ўжытку 901 тэрмін. Аднак пасля апублікавання выявілася, што не ўсе рэкамендаваныя тэрміны варты выкарыстання, у прыватнасці, непрыдатнымі аказаліся: куля (шар), шасцёхсценнік (шестигранник), красленне (черчение), трапез (трапеция), скрутка (спираль), кругадрэз (сегмент), развіненне (развертка) І ІНШ. У 1926 г. была створана спецыяльная Матэматычная камісія, якая падала вясною 1927 г. на разгляд праект на 3551 тэрмін. Галоўная тэрміналагічная камісія, членам! якой былі I. Луцэвіч (Янка Купала), К. Міцкевіч (Якуб Колае), з нязначнымі зменамі i папраўкамі зацвердзіла прапанаваны праект, які быў надрукаваны ў выглядзе руска-беларускага слоўніка. У гэтым праекце змяшчалася шмат тэрмінаў, якія прыжыліся ў матэматыцы, але па-ранейшаму трапілі сюды i штучныя, недаўШ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

спячйй
7 👁
 ◀  / 48  ▶