Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
Навукова-тэрміналагічная Камісія пры Навукова-літаратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусь У склад камісіі ўвайшлі спецыялісты розных профіляў, якія добра ведалі беларускую мову. Камісіі даручалася на працягу трох месяцаў выпрацаваць тэрміналогію па дысцыплінах сярэдняй школы, у першую чаргу па філалогіі, матэматыцы, прыродазнаўству. У выніку былі падрыхтаваны невялікія тэрміналагічныя слоўнікі, якія публікаваліся ў «Весніку Народнага камісарыята асветы ССРБ» за 1921 —1922 гады. Так, слоўнік граматычнай тэрміналогіі ўключаў 307 тэрмінаў, па логіцы — 386, па арыфметыцы — 229, па алгебр ы — 110 тэрмінаў. Гэта былі мінімальныя слоўнікі, прызначаныя для практычных патрэб школы. Безумоўна,, за такі кароткі час, які быў вызначаны для працы, i без дадатковых раней сабраных матэрыялаў скласці больш-менш аб'ёмістыя тэрміналагічныя слоўнікі было немагчыма. Аднак Навукова-тэрміналагічнай камісіяй былі закладзены навуковыя асновы стварэння беларускіх тэрмінаў, укладання тэрміналагічных слоўнікаў. Характэрна, што тэрміны, прапанаваныя камісіяй, у сваёй болынасці арганічна ўліліся ў беларускі слоўнік. Жыццё ўнесла ў працу камісіі свае карэктывы, прымусіўшы пашырыць кола дзейнасці. Імклівае сацыялістычнае будаўніцтва, інтэнсіўная навуковая дзейнасць, пашырэнне выдавецкай справы — усё гэта вымагала распрацоўваць навуковую тэрміналогію больш шырока i поўна. У задачу камісіі ўваходзіла стварэнне тэрміналогіі па геалогіі, мінералогіі, сельскай i лясной гаспадарцы, анатоміі i медыцыне, глебазнаўству i бухгалтэрыі i інш. У аснову тэрміналогіі былі пакладзены словы, якія мелі пашырэнне ў жывой народнай беларускай мове. Так, у слоўнік «Граматычная тэрміналогія» ўвайшлі назвы i спалучэнні: пытанне, пытальнік, клічнік, будучы час, пабочны сказ, парны лік, коска, двукоссе, якасны, лад (наклонение), акалічнасць, зварот, зваротак, канчатак, злучок i інш. Паводле рэкамендацыі Навукова-тэрміналагічнай камісіі сталі алгебраічнымі тэрмінамі: дадатковы (дополнительный), залежная велічыня, дабываць корань, сапраўднае значэнне, няроўнасць, сумножнік i інш. Батанічная тэрміналогія таксами стваралася на ас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёмістыя
6 👁
 ◀  / 48  ▶