IV. ЛЕКСІКАГРАФІЯ M. Ф. ГУЛІЦКІ (Гомель) БЕЛ АРУ СКАЯ САВЕЦКАЯ ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКАГРАФІЯ (20—30-я ГАДЫ) Лексіка беларускай мовы дасавецкага часу была пераважна звязана з жыццём вёскі, з побытам, працай, культурам i светапоглядам сельскага насельніцтва. Таму аснову беларускага слоўніка складалі словы агульнага ўжытку. Некаторае месца займала i лексіка, якая абазначала абстрактныя паняцці, прывычныя для мовы селяніна. Нязначнымі былі назвы адміністрацыйна-юрыдычнага i палітычнага характару. У пачатку XX стагоддзя пласт грамадска-палітычнай i сацыяльнай лексікі пашыраецца ў выніку ўзмацнення нацыянальна-вызваленчага руху, змен у адміністрацыйна-ўпраўленчым апараце. Істотнае папаўненне беларускай тэрміналогіі ішло ў нашаніўскі перыяд, калі ў актыўны беларускі слоўнік уліліся назвы палітычных партый, плыняў, новых вытворчых працэсаў i адносін у грамадстве. Аднак у дакастрычніцкі час у помніках пісьменства i лексікаграфічных даведніках трапляліся адзінкавыя словы чыста тэрміналагічнага характару. Пытанне пра неабходнасць стварэння беларускай тэрміналогіі ўзнікла адразу пасля абвяшчэння Беларускай савецкай рэспублікі. У 1919 г. па ініціыятыве «Беларускай школьнай рады» была склікана камісія з мін* скіх настаўнікаў, якая ўтварыла некаторыя беларускія тэрміны для пачатковай школы. Гэтыя тэрміны былі надрукаваны ў «Праграмах беларускай пачатковай школы» на 1919/20 навучальны год. Зразумела, што црапанаваная тэрміналогія не магла задаволіць ні ў якасных ні ў колькасных адносінах патрэбы штодзённай практыкі, патрэбы новага грамадскага ладу з яго інтэнсіўным гаспадарчым i культурным будаўніцтвам. Праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі актывізавалася з лютага 1921 г., калі была створана 9* ІЗІ
7 👁