гіях выкарыстоўваецца нераўнамерна. Падлікі паказваюць, што ў батанічнай тэрміналогіі інтэрнацыянальная лексіка складае каля 15%, a ў тэрміналогіі крышталаграфіі, геалогіі i мінералогіі — каля 50%. Тэндэнцыя, якая намецілася ў 30-я гады адносна запазычанняў з рускай мовы, у наступныя гады развіваецца i праяўляецца ў тым, што: а) болын актыўна калькуюцца выразы i словы, якія адлюстроўваюць сучасныя дасягненні навукі i тэхнікі; б) асваенне інтэрнацыянальнай лексікі праз пасрэдніцтва рускай мовы больш выразнае; в) імкліва распаўсюджваюцца ў мове саветызмы; г) узмацняецца моўная інтэрнацыяналізацыя ў галіне грамадска-палітычнай тэрміналогіі. Укладальнікі «Беларускай навуковай тэрміналогіі» ставілі мэту задаволіць надзённыя патрэбы культурнага будаўніцтва на Беларусі. Але дасягнулі яе толькі часткова, i іх праца расцэньваецда як спроба стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі, якая спрыяла далейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці i стала прыкметнай падзеяй у беларускім мовазнаўстве, у культурным жыцці рэспублікі. Новы этап у стварэнні беларускай тэрміналогіі i тэрміналагічнай лексікаграфіі пачаўся з сярэдзіны 30-х гадоў XX ст., калі Акадэмія навук Беларускай ССР прыступіла да падрыхтоўкі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Праца разгортвалася хутка, выконвалася на высокім навуковым узроўні. Так, на працягу толькі 1935 г. былі выдадзены праекты энцыклапедычнага слоўніка па наступных навуковых галінах: філасофіі, псіхалогіі, антырэлігійнага аддзела; савецкаму будаўніцтву i праву; сусветнай літаратуры; мовазнаўству; тэатру, музыцы, кіно, выяўленчаму мастацтву; гісторыі Pacii, навейшай гісторыі i палітыцы СССР; гісторыі Беларусі; антрапалогіі, археалогіі, этнаграфіі, міфалогіі; матэматыцы; фізіцы, астраноміі, геадэзіі; геалогіі; анатоміі, медыцыне, фізіялогіі; тэхніцы; сельскай гаспадарцы, торфу; ваеннай справе (усяго 15 выпускаў). Пералічаныя тэматычу ныя праекты слоўніка для знцыклапедыі нельга атаясамліваць з чыста тэрміналагічнымі галіновымі слоўнікамі. Аднак той факт, што праекты займалі больш за 500 друкаваных аркушаў i кожнае найменне мела рускі адпаведнік — яркае сведчанне таго, што ў справу нармалі
3 👁