Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
зацыі беларускай тэрміналогіі быў унесены значны ўклад. Адначасова з падрыхтоўкай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі Інстытутам мовазнаўства створаны «Слоўнік тэхнічнай тэрміналогіі» (1932), у які'разам з тэрміналогіяй беларускага паходжання ўвайшла вялікая колькасць інтэрнацыянальнай лексікі: ацэтымы, вакуум, каталізатар, пульверызатар, электрон i інш. Пры выданні гэтага слоўніка аўтары прытрымліваліся прынцыпу мінімальных разыходжанняў з тэрміналогіямі славянскіх моў: рускай, украінскай, польскай, чэшскай. Такім чынам, аналіз «Беларускай навуковай тэрміналогіі», асобна выдадзеных галіновых слоўнікаў, a таксама «Праектаў слоўнікаў» для Беларускай Савецкай Энцыклапедыі дазваляе сцвярджаць, што за адносна кароткі час — за два даваенныя дзесяцігоддзі — беларуская тэрміналагічная лексікаграфія мела выключныя поспехі; яна ўзнялася да такога высокага ўзроўню, што магла абслугоўваць усе сферы народнага жыцця. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОУНІКА ГОМЕЛЫІІЧЫНЫ* P РАБА'К I м. спадніца (даматканая). Надзень раба'к копаць картоплі (Бярэзнікі, Жытк.); Як несла свінням, дык увесь раба'к замурзала (Грабава, Жытк.). РАБА'К II м., заал. гліст. Мяне сённі ноч мучылі рабакі' (Навасёлкі, Петр.); У маіх дзяцей у абодвух рабакі' булі (Баравікі, Светл.); Мабыць, рабакі' ў мае Ленкі (Клясаў, Петр.) /чарвяк. Во зацягалі каня, i паглядзець няма каму, што рабакі' раз'ядаюць (Зарэчча, Браг.)*, Вельмі багато рабако'ў выпоўзвае после дожджыка (Дарашэвічы, Петр.+Ламавічы, Акц.; Прачомышлі, Ельск.; Чалюшчавічы, Петр.). РАБАКІ' толькі мн. вяснушкі. Рабакі' ў яе па твару i на руках, мо i на спіне ё (Усох. Буда, Добр.). * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі Л. I. Злобін i H. C. Сердзюкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рабакоў, разядаюць, якіразам, ічарвяк
7 👁
 ◀  / 48  ▶