Рэзку замешала, а то целя карміць трэба (М. Аўцюкі, Калінк.+Бабовічы, Гом.; Баравікі, Светл.; Бобрыкі, Петр.; Дземяхі, Рэч.; Дубраўка, Добр.; Забалацце, Раг.; Макарычы, Петр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Холмеч, Рэч.). Параўн. рэзь 1.
РЭЗКА ж. палоска (поля). У Прыстоі рэзка не сеяна. У нас не было палос, былі рэзкі (Забалацце, Раг.).
РЭЗНІК м., толькі адз., бат., тое, што разак 1. Рэзнік калючы, сочны, як столетнік, яго граблямі сцягваюць (Аравічы, Хойн.). Параўн. разачка І.
РЭЗНІК м. мяснік. Рэзнік прыйдзе забіць кабана. Рэзнік зарэжа і моліцца богу, бо ета грэх (Холмеч, Рэч.).
РЭЗНІЦА ж., с.-г. сячкарня. Етых рэзніц пачці і няма (Дубраўка, Добр.).
РЭЗНУЦЦА зак. стукнуцца, ударыцца. Во рэзнуўся, аж кроў з носа пашла (Грушаўка, Нар.).
РЭЗЬ ж., толькі адз., с.-г., тое, што рэзка 1. Чым коней карміць? Рэзь канчаецца (М. Аўцюкі, Калінк.); Насып рэзі ў відро (Стаўбун, Ветк.+Багданавічы, Карм.; Неглюбка, Ветк.; Палессе, Чач.).
РЭЗЬ ж., тое, што рэз І у 2 знач. Пагледзі там на рэзі, можа ёсця сякера, прынясі сюды (Пярэдзелка, Лоеўск.).
РЭЛЯ ж. гушкалка. Дзеці просяць на грушы рэлю пачапіць (Р. Антонаўская, Калінк.).
РЭПАНКА ж., с.-г. гатунак (бульбы, яблыкаў). Рэпанка ні такая ўкусная, як жоўтая бульба (Зялёныя Лукі, Гом.); Цэ ў вас луччых яблок нэма, кроме рэпанкі? (Грушаўка, Нар.).
РЭПАНКІ толькі мн. цыпкі. Ад вады рэпанкі на нагах, а чым іх вывесці? (Неглюбка, Ветк.).
РЭПАНЫ прым. патрэсканы, шурпаты. Такі хлеб рэпаны спекла, ні адной кулідкі роўнай нема (Савічы, Браг.). Картоплі ў етым годзе былі паганые, рэпаные (Дарашэвічы, Петр.).
РЭПАХ м. куча. Каля хаты насыпаны рэпах картоплі (Грушаўка, Нар.).
РЭПАШНЫК м., бат., тое, што рапешнік. Да повірывайтэ ўжэ ві ў городе тый рэпашнык, пройты ныяк нэ можно (Грушаўка, Нар.).
РЭПЕЙ м., абрад. галінка (сасны, упрыгожаная
77 👁