РЭДЗЬ ж. столка. У дзве рэдзі складзі і працадзі, будзе чыстая вада (Петравічы, Раг.).
РЭДКАСЛОЙКА ж. драўніна (рэдкаслойная). У рэдкаслойкі кольцы большыя, і пілка добра ходзіць (Хізы, Ветк.).
РЭДКІ: рэдкая бульба кул. суп (бульбяны). Рэдкую бульбу мо салам зажарыць? (Старая Рудня, Жлоб.).
РЭДЧЫК м. марля. Занавеска да печы з рэдчыка (Слабада, Ветк.). ‖тое, што ранчык. У мяне рэдчык е, хадзі дам, палец завяжаш (Слабада, Ветк.).
РЭЖА ж., тое, што ража II. Магілку летась рэжай абклалі (Лучыцы, Петр.). Параўн. рэжык.
РЭЖЫК м., тое, што ража II. Бяз рэжыка ўсё дзела на смарк пойдзе (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. рэжа.
РЭЗ I м. 1. рэз. Каб разрэзаць калоду на тры часткі, робяць два рэзы (Шуты, Ельск.); 2. месца (распілоўкі). Рэз у нас на ўскрайку вёскі (Багданавічы, Карм.); На рэзе навалены дровы (Баравікі, Светл.). Параўн. рэзь II.
РЭЗ II м. дарога (за прысядзібным полем). Машына чахкала рэзам (Маркавічы, Гом.).
РЭЗАНКА I ж. хустка (паўшарсцяная). А ето ў мяне рэзанка, я прыбіраюса ў яе (Дарашэвічы, Петр.); Ах, мая дачка, я купіла харошую рэзанку і надзену яе (Антонаў, Ельск.); Раньшэ ўсе рэзанкі насілі, а цепер молодзеж не хочэ, усе шоўкове носіць (Аравічы, Хойн.+ Багуцічы, Ельск.; Замошша, Лельч.; Карма, Ельск.; Махнавічы, Маз.; Славань, Светл.).
РЭЗАНКА II ж. бульба (рэзаная, насенная). Вазьмі рэзанку да ідзі сеяць (Зарэчча, Браг.).
РЭЗАЦЬ незак. 1. рэзаць. Тваім нажом хлеб толькі і рэзаць (Кароткавічы, Жлоб.); 2. пілаваць. Бацька з братам рэжа дровы (Забалоцце, Раг.); 3. забіваць. А як калі кажуць: адзін раз рэзаць свінню, а другі кажа калоць (Багданавічы, Карм.); 4. груб. есці (многа). Рэзаў, рэзаў і ўсё мала (Бялёў, Жытк.); 5. перан. падмываць (бераг). Ой, як вада рэжа кручу, прама на вачах (Хізы, Ветк.); 6. перан. папракаць. Свякруха рэжа ноч, чаго ў траву не пашла (Стаўбун, Ветк.).
РЭЗКА I ж., толькі адз., с.-г. сечка. І смашна замешана рэзка, а яна не есць (Маркавічы, Гом.); Бувала, і коням рэзалі рэзку, калі недастатак сена (Хізы, Ветк.);
87 👁