Старонка 48
◀ / 48
кветкамі). Ужо панеслі рэпей к жаніху (Хвойнае, Хойн.). РЭПЕХ м. торба (для кармлення каня). Да вайны бацька як паедзе ў Гомель, паставіць каня, павесіць рэпех, а сам па лаўках ходзіць (Раманавічы, Гом.). Параўн. рэптух. РЭПСАМ прысл. напралом. Чаго ты ляціш на мяне рэпсам, і дарогі няма табе другой? (Саўгасная, Б.-Каш.). Параўн. рэхма. РЭПТУХ м., тое, што рэпех. Будзіш ехаць, не забудзь узяць рэптух (Калінін, Хойн.); У рэптух сена каню пакладу (Дубраўка, Добр.); Колісь шылі рэптухі, каб карміць каня. Накладуць туды сена ці чаго, вось ета рэптух (Верасніца, Жытк.). РЭПУШКА ж., заал. пячкур. Пры цару голодоўка вельмі була, то пойдом і рэпушок наловім (Бялёў, Жытк.). РЭПЧАТКА ж., бат. гатунак (цыбулі). Рэпчатка — цыбуля, якую садзяць цыбулінамі (Казялужжа, Хойн.). РЭПША ж., зневаж., тое, што рапуха ў 2 знач. Рэпша ты, а не дзеўка (Грабава, Жытк.). Параўн. рохля, рэра. РЭРА ж., зневаж., тое, што рапуха ў 2 знач. От рэра, усе ў яе каравае (Бярэзнікі, Жытк.). Параўн. рохля, рэпша. РЭСМУС м., спец. грунтвага, ватэрпас. Рэсмус трэба тады, калі ў дзвярах дзіркі прабіваюць, то для адзінакового растаянія (Хізы, Ветк.); Вазьмі рэсмус, адаб'ем лінію і парэжам лясіну (Дарашэвічы, Петр.+Забалацце, Раг.; Ч. Буда, Добр.; Людзяневічы, Жытк.). РЭСОРКА ж. павозка (на рысорах). Рэсоркі стаяць на колхозным дворы (Дарашэвічы, Петр.). РЭЎНЯ ж., тое, што раёўка. У нас пчол ловяць у рэўню (Быч, Карм.). Параўн. раяўня. РЭЎЦІ незак. 1. тое, што румзаць. Яна рэўла на печы ды там і заснула (Бялёў, Жытк.). Параўн. румзікаць, рымзаць; 2. спяваць (басам). Іван пачаў рэўці, а тые ўсе падводзяць (Піркі, Браг.). РЭХМА прысл., тое, што рэпсам. Другая карова рыкае і рэхма бяжыць з чарады (Баравікі, Светл.). РЭХНУЦЬ зак. стукнуць. Падышоў пад вакно ды як рэхне, усе шыбы і павыляталі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 48