РЬГЛЬНІК м. судна (начное). Гэта ж малое дзіця, яму трэба заўсёды ры'льнік (К. Балсуны, Бетк.). РЬРМЗАЦЬ незак., тое, што ру'мзаць. Перастань ры'мзаць (Р. Антонаўская, Калінк). Параўн. румзі'каць, рэўці ў 1 знач. РЫМО'ННЕ н., толькі адз., зборн., тое, што ры'ззе (ры'ззя). Скінь ба ты тое рымо'нне, хіба німа чаго адзець другога? (P. Каменева, Лоеўск.). РЫНКА ж., кух. міска (гліняная, драўляная). Не, у нас не кажуць міска, у нас ры'нка (Баравікі, Светл.); У ры'нку надівай ды хай умесці хлябаюць (Старая Рудня, Жлоб.); Мае дзеці ўсягда самі мыюць ры'нкі (Шырокае, Б.-Каш.+Асгааўка, Чач.; Барталамееўка, Ветк.; Жгунь, Добр.; Заспа, Рэч.; Зладзін, Маз.; Капань, Рэч.; Любань, Б.-Каш.; Меркулавічы, Чач.; Навасёлкі, Петр.; Саўгасная, Б.-Каш.; Славань, Светл.; Целяшы, Чкалава, Гом.). РЫ'НУЦЦА зак. 1. кінуцца, рушыць. А яна як ры'нулась у сенцы (Шылавічы, Б.-Каш.); 2. упасці. Як ры'нулаея далоў, чуць устала (Ухаў, Ветк.). РЫ'ПНУЦЬ зак., перан. пайсці (хутка). Мы з свёкрам як ры'пнулі, дык болыи за вярсту праскочылі (Сведскае, Рэч.). РЫСЁУ прым. рысіны. Але ж тады i бачылі рысёў след (Багуцічы, Ельск.). РЫ'ХВА ж., спец, рэхва. Ехаў, ехаў, а ступіца рассохлась, дак ры'хва i спала (Быч, Карм.). РЫШТА'К м., буд. рыштаванне. Онь лезь на той рышта'к (Буда Сафіеўка, Лельч.). Параўн. рышто'ўка, рышту'нак. РЫШТО'УКА ж., буд., тое, што рышта'к. Без рышто'ўкі не зробіш ні аднаго дома (Дубраўка, Добр.). Параўн. рышту'нак. РЫШТУ'НАК м., буд., тое, што рышта'к. Сённі зрабілі рышту'нак, а заўтра будуць крыць крышу (Багуцічы, Ельск.); Бач ты, забраўся кот на рышту'нак i грэіцца на сонцы (Бялёў, Жытк.). Параўн. рышто'ўка. РЭ'БРЫ толькі мн., перан. басаножкі. Ці я ж етыя рэ'бры буду насіць? (Асінаўка, Чач.). РЭ'ГА ж., рыб. прылада (рыбалоўная). Аснову рэ'гі робяць з дзерава, а потым нацягваюць сетку (Засінцы, Ельск.); Воны доўго ловілі рыбу рэ'гой (Скароднае, Ельск.). .". ■ .У. Ш
Дадатковыя словы
румзаць, румзікаць, рыззе, рыззя, рыльнік, рымзаць, рымонне, рынку, рынкі, рынулаея, рынулась, рынуцца, рыпнулі, рыпнуць, рыхва, рыштак, рыштоука, рыштоўка, рыштоўкі, рыштунак, рэбры, рэга, рэгой, рэгі
2 👁