РУЯ' ж. чарада (сабак, ваўкоў). У піліпаўку на Яўхіма напала руя' сабак (Запясочча, Жытк.); На полі бегла руя'ваўкоў (Тульгавічы, Хойн.). РЫБА'ЛКА ж., заал. чайка, Рыба'лкі лятаюць над вадою i рыбу хватаюць (Аравічы, Хойн.). РЫДЗЕ'ЛЬ м. рыдлёўка. Вот табе i на: раз капанула І рыдзе'ль зламаўся (H. Дуброва, Акц.); Дзе то наш рыдзе'ль? (Харомцы, Акц.). РЫ'ДКА ж., заал. мурашка. Вот ры'дка джыганула (P. Антонаўская, Калінк.). РЫЖО'УКА ж., рыб., тое, што ра'жаўка. Цепер уночы пойдам з рыжо'ўкаю рыбу ловіць (Вароніна, Жытк.); Поехалі за старыцу, рыжо'ўкай ловіцьмем рыбу (Жахабічы, Маз.). Пираўн. ражо'ўка. РЫ'ЖЫЦА ж., толькі адз., бат. асака. Ры'жыца сильно яна цверда, яе худоба не ядзе (Аравічы, Хойн). РЫ'ЗА ж. адзежына (зношаная). Нейка ры'за на плечах (Задуб'е, Рэч.); Куды ты одзееш ету ры'зу, ена ўжэ разлезласа (Астражанка, Лельч.); Калі ты скінеш тые ры'зы? (Углы, Ельск.); Во шчэ ходзіць, ры'замі матляе (Дубраўка, Добр.). РЫ'ЗЗЕ (ры'ззя) н., толькі адз., зборн. рыззё. У нас цэлы чулан ры'ззя, трэба калі каравашніку здаць (Дубраўка, Добр.); Нацэпіш тое ры'ззя дай пашоў. Людзей бы пасаромеўся (Аляксандраўка, Калінк.-f-Бялёў, Жытк.; Веляцін, Хойн.; Дзям'янкі, Добр.; Пакалюбічы Гом.; Хізы, Ветк.; Хутар, Светл.). Параўн. рымо'нне. РЫЗГНАУКА ж., заал. піяўка. Рызі'навак у балоці багата (Дубраўка, Добр.). РЫЗІ'НЫ толькі мн. галёшы. Рызі'ны насілі з буркамі, цяпер жа галошы кажуць, а раней— рызі'ны (P. Марымонава, Гом.); А мне тыя рызі'ны малыя будуць на буркі (Ч. Буда, Добр.); Рызі'ны надзела, дык хаджу спакойна (Нісімкавічы, Чач.+Барталамееўка, Ветк.; Быч. Карм.; Мормаль, Жлоб.; Слабодка, Хізы, Ветк.). РЫК м., заал. вол (вадзяны). Рык усё ўрэмя ў балотах. На вадзянога вала гавораць рык (Дубраўка, Добр.). РЫ'КАЦЬ незак. рыкаць. Вольго, ідзі даі карову, бо ўжэ даўно ры'кае (Бялёў, Жытк.)г Наша карова чагосьці ры'кае (Хізы, Ветк.Ч-Багуцічы, ЕЛьск.; Дарашэвічы, Петр.; M. Аўцюкі, Калінк
Дадатковыя словы
дзямянкі, задубе, пйраўн, ражаўка, ражоўка, руяваўкоў, рыбалка, рыбалкі, рыдзель, рыдка, рыжоука, рыжоўкай, рыжоўкаю, рыжыца, рыза, рызамі, рыззе, рыззя, рызу, рызы, рызінавак, рызіны, рыкае, рымонне
5 👁