Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
ру'хкае, як пачэшаш, то i бок падставіць і слухаць будзе (Углы, Браг.+Бабічы, Чач.; Засінцы, Ельск.). Параўн. рухце'ць. РУ'ХНУЦЬ зак., тое, што расква'сіцца. Ру'хнула дарога, нельзя праехаць ні на санях, ні на калёсах (Хіэы, Ветк.). Параўн. расхля'бнуць. РУХЦЕ'ЦЬ незак., тое, што ру'хаць. Раней у нас казалі, што свіння рухці'ць (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. ру'хкаць. РУЧА'ЙКА ж. 1. верацяно (пражы). Ото я знаю, хадзяйка, за вечор напрала тры руча'йкІ- (Грушаўка, Нар.); А я думаю, што шчэ еённі одну руча'йку напраду (Замошша, Жытк.); I не знаю, Мар'я, сколькі табе руча'ек трэба на посцілку (Аравічы, Хойн.+Багданавічы, Карм.; Багуцічы, Ельск.; Баравікі, Светл.; Будкі, Нар.; Быч, Карм.; Бярэзнікі, Жытк.; Кароткавічы, Жлоб.; Ліпляны, Лельч.; Марозавічы, Б.-Каш.; Сялюцічы, Петр.; Тонеж, Лельч.); 2. жменя (ільну). Спрытная дзеўка ў Ганны: руча'йка за руча'йкай — i цэлы сноп (Аравічы, Хойи.); Атрапала дваццаць руча'як лёну (Пясчанікі, Жытк.). Параўн. ру'чка III. РУ'ЧКА I ж. 1. дзяржанне. У маёй брытве ру'чка кароткая, упала яна з брыжка, i адляцеў кусочак ру'чкі (Барталамееўка, Ветк.); Ру'чка у граблях плахая, замяніць трэба (Хізы, Ветк.); 2. планка (да якой прымацоўваюцца драбіны воза). Грузіў лес, дак усе ру'чкі паабламаў (Холмеч, Рэч.).ў Параўн. ручы'ца I. РУ'ЧКА II ж-, тое, што рад у 1 знач. Я касіў па тр.ычатыры ру'чкі, а цяпер толькі-дзве (Багуцічы, Ельск.); Я прайшоў адну ру'чку (Астрагляды, Браг.+Аравічы, Пагоннае, Хойн.). РУ'ЧКА III ж., тое, што руча'йка ў 2 знач. Мне асталось часаць дзве ру'чкі (Пагоннае, Хойн.). РУ'ЧШК м. валёк (вясла). Ру'чнік у весле паламаўсе, нада весною новае дзелаць (Усох. Буда, Добр.). РУЧНЫ' прым. здатны (да працы). ён вельмо ручиы', усс ўмее робіць (Астражанна, Лельч.). РУША'ЦЬ незак. змяншацца (пра месяц). Калі месяц руша'е, то пагода мяняецца (Аравічы, Хойн.). РУШШ'ЦА ж. стрэльба (пиляўнічая). Як прышоў дід з полэвання, дык не повесіў рушні'цу на место, так. i вісыт (Грушаўка, Нар); Прадаў рушні'цу. Mo колі б на охоту -пошоў (Мілашэвічыу Лельч.-рДзёрнавічы; Ндр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, пйляўнічая, расквасіцца, расхлябнуць, рухаць, рухкае, рухкаць, рухнула, рухнуць, рухцець, рухціць, ручаек, ручайка, ручайкай, ручайку, ручайкі, ручаяк, ручка, ручку, ручкі, ручнік, ручшк, ручыца, рушае, рушаць, рушніцу, рушшца
9 👁
 ◀  / 48  ▶