цёнак, такі ўжэ ўрэдны — i ру'мзае, i ру'мзае, ні мінуткі ні пасядзіць (Ч. Маяк, Гом.). Параўн. румзі'каць, ры'мзаць, рэў'ці ў 1 знач. РУМЗГКАЦЬ незак., тое, што ру'мзаць. Мая Галя хворая, дык усё румзі'кае i румзі'кае (Загалле, Хойн.). Параўн. ры'мзаць, рэ'ўці ў 1 знач. РУМЫ'НКІ (румі'нкі) толькі мн. чаравікі ў I знач. (жаночыя). Ціперака ўжо німа моды насіць румы'нкі (Залессе, Чач.); Чаравікі такія калісьнія, a ціпер ужэ румі'нкі (Барталамееўка, Ветк.+Рафалаў, Браг.). РУМЯ'НАК м., бат. румянка. Румя'нак расде ў гародзе, дробненькі такі (Багуцічы, Ельск.). Параўн. pyмя'нец. РУМ Я'Н ЕЦ м., бат., тое, што румя'нак. Румя'нец калісь пад кустамі poć, розавымі цветамі ён цвіде (Pyчаёўка, Л оеўск.). РУН м. руно. Знялі рун з авечкі. Рун дала добры (Хізы, Ветк.). РУНДУ'К м. посуд (для збожжа, мукі). Бальшушчая дзежка для мукі з дуба рунду'к называецца (Дубраўка, Добр.); У нас здаровы рунду'к стаяў, пудоў на підзісят (P. Бурыцкая, Лоеўск.). РУ'НКА ж. латак (млынавы). Не бойся, саджай руку ў ру'нку, вуграбай хуччэй (Юравічы, Калінк.). РУ'ПІЦЦА незак., безас. карцець, хацецца. Яму ўжэ й ру'піцца ў сад лезць (Дубраўка, Добр.); Ей так i ру'піцца зрабіць дрэннае (Марозавічы, Б.-Каш.). Яа* раўн. ру'піць у 1 знач. РУ'ПІЦЬ незак., безас. 1. тое, што ру'піцца. Мне ру-' піць пайсці ў грыбы (Забалоцце, Раг.); 2. турбавацьу трывожыць. Пайду дам карові, не будзе хоць ру'піць (Палессе, Чач.). РУСА'ЛЬНЫ: руса'льная нядзеля рэл. тыдзень (пасля сёмухі). Няльзя спаць удзень на руса'льную нядзелю, а то дрова будзеш вазіць русалкам (Ламавічы,. Акц.+Юравічы, Калінк.). РУ'ХАЦЬ незак. рохкаць. Гладзь я, дак іна будзя ліжаць i ру'хаць (Забалацце, Б.-Каш.); Свіння твая ру'хае аж на ўсю вуліцу (Стаўбун, Ветк.+Бабовічыў Гом.; Багданавічы, Карм.; Хізы, Ветк.). Параўн. ру'хкаць, рухце'ць. РУ'ХКАЦЬ незак., тое, што ру'хаць. А вона бегае па двору, ру'хкае, пойду загоню (Бялёў, Жытк.); Свіння
Дадатковыя словы
pyмянец, румзае, румзаць, румзікае, румзікаць, румынкі, румянак, румянец, румінкі, рундук, рунка, рунку, рупіцца, рупіць, русальная, русальную, русальны, рухае, рухаць, рухкае, рухкаць, рухцець, рымзаць, рэўці
3 👁