Заспа, Рэч.+Гарадзец, Раг.; Дубраўка, Добр.; Каменка, Маз.; Прудок, Калінк.).
РУКА'У м. 1. рукаў. Адзін дзелая кароткі рукавы' ў плацці, a другі длінныя — як каму наравіцда (Хізы, Ветк.); 2. перан. мяшочак (палатняны). Вазьмі рука'ў на паліцы да прынясі з лаўкі сахару (Дуброва, Рэч.); 3. перан. галінка (з кветкамі). Ну й добра сёлята яблані цвітуць — рукава'мі (Саўгасная, Б.-Каш.).
РУКА'УЧЫК м., тое, што рукаво'к. Паглядзі, там за печчу ў рука'ўчыку ёсць зернята (Амельна, Раг,-)-Ч. Паляна, Б.-Каш.).
РУКА'ЦЦА незак. вітацца (за руку): Ходзе сабе i рука'ецца з людзьмі (Неглюбка, Ветк.).
РУЛЕ'Т м. рулетка. Дай мой руле'т (Дзякавічы, Жытк.).
РУЛІ' толькі мн., кул. цура. Вось сённі я наелася з ахвоты, дзеці зрабілі рулі' (Дзвіжкі, Ельск.); Рулі' смашныя ў жаркую пагоду (Любань, Б.-Каш.); Калісь рулі' за маліну ела (Заспа, Рэч.+Амелькаўшчына, Хойн.; Асарэвічы, Браг.; Горваль, Рэч.; Грушаўка, Hap.; Забалоцце, Раг.; Зарэчча, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.; Навінкі, Калінк.; Паганды, Светл.; Піркі, Браг.; Холмеч, Рэч.; Сяўкі, Лоеўск.).
РУЛЯВА'ЦЬ незак. кіраваць. Да рулю'й ты правильна, куды паехаў (Хізы, Ветк.).
РУМI м. месца (вязання плытду). Рум — мёсто, дзе платы вяжуць (Ручаёўка, Лоеўск.); Рум поўнасцю запоўнены бдрвеннямі (Багданавічы, Карм.+Людзяневічы, Жытк.).
РУМII м., толькі адз. сена (першага ўкосу). Ох, i дарагі ж рум, да щчэ як за пагоду ўбярэш яго (Калінін, Хойн.); Цяпер бы накасіць ру'му. Во б каровы пакрасаваліся (Дубраўка, Добр.).
РУМАВЫ' прым. да рум II. Румаво'е сена — самае лучшае сена (Усох. Буда, Добр.).
РУ'МЗА (ры'мза) аг. плакса. Ну i ру'мза ты, сынок, не будзь такім (Саўгаеная, Б.-Каш.); Аленка такая ры'мза, што не дай бог (Гарадзец, Раг.).
РУ'МЗАННЕ н., толькі адз. плач. Мне гэтае твае ру'мзанне ў пячонках сядзіць (Багданавічы, Карм.).
РУ'МЗАЦЬ незак. плакаць, раўці. Перастань ру'мзаць, слухаць моташна (Буйнавічы, Маз.); Чаго ты ру'мзаеш, хіба ён цябе набіў? (Запясочнае, Маз.); Ну i дзі
Дадатковыя словы
плытдў, рукавамі, рукавок, рукаецца, рукау, рукаучык, рукацца, рукаўчыку, рулюй, руляваць, румавое, румза, румзаеш, румзанне, румзаць, руму, рымза
16 👁