Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
РЭДЗЬ ж. столка. У дзве рэ'дзі складзі i працадзі, будзе чыстая вада (Петравічы, Par.). РЭДКАСЛО'ЙКА ж. драўніна (рэдкаслойная). У рэдкасло'йкі кольцы большыя, i пілка добра ходзіць (Хізы, Ветк.). РЭ'ДКІ: рэ'дкая бульба кул. суп (бульбяны). Рэ'дкую бульбу мо садам зажарыць? (Старая Рудня, Жлоб.). РЭ'ДЧЫК м. марля. Занавеска да печы з рэ'дчыка (Слабада, Ветк.).]тое, што ра'нчык. У мяне рэ'дчык e, хадзі дам, палец завяжаш (Слабада, Ветк.). РЭ'ЖА ж., тое, што ра'жа II. Магілку летась рэ'жай абклалі (Лучыцы, Петр.). Параўн. рэ'жык. РЭ'ЖЫК м., тое, што ра'жа II. Бяз рэ'жыка ўсё дзела на смарк пойдзе (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. рэ'жа. РЭЗ I м. 1. рэз. Каб разрэзаць калоду на тры часткі, робяць два рэ'зы (Шуты, Ельск.); 2. месца (распілоўкі). Рэз у нас на ўскрайку вёскі (Багданавічы, Карм.); На рэ'зе навалены дровы (Баравікі, Светл.). Параўн. рэзь II. РЭЗ II м. дарога (за прысядзібным полем). Машына чахкала рэ'зам (Маркавічы, Гом.). РЭ'ЗАНКА I ж. хустка (паўшарсцяная). A ето ў мяне рэ'занка, я прыбіраюса ў яе (Дарашэвічы, Петр.); Ах, мая дачка, я купіла харошую рэ'занку i надзену яе (Антонаў, Ельск.); Раньшэ ўсе рэ'занкі насілі, a цепер молодзеж не хочэ, yce шоўкове носіць (Аравічы, Хойн.+ Багуцічы, Ельск.; Замошша, Лельч.; Карма, Ельск.; Махнавічы, Маз.; Славань, Светл.). РЭ'ЗАНКА II ж. бульба (рэзаная, пасенная). Вазьмі рэ'занку да ідзі сеяць (Зарэчча, Браг.). РЭ'ЗАЦЬ незак. 1. рэзаць. Тваім нажом хлеб толькі i рэ'заць (Кароткавічы, Жлоб.); 2. пілаваць. Бацька з братам рэ'жа дровы (Забалоцце, Раг.); 3. забіваць. А як калі кажуць: адзін раз рэ'заць свінню, а другі кажа калоць (Багданавічы, Карм.); 4. груб, есці (многа). Рэ'заў, рэ'заў i ўсё мала (Бялёў, Жытк.); 5. перан. падмываць (бераг). Ой, як вада рэ'жа кручу, прама на вачах (Хізы, Ветк.); 6. перан. папракаць. Свякруха рэ'жа ноч, чаго ў траву не пашла (Стаўбун, Ветк.). РЭ'ЗКА I ж:, толькі адз., с.-г. сечка. I смашна замешана рэ'зка, а яна не есць (Маркавічы, Гом.); Бувала, i коням рэзалі рэ'зку, калі недастатак еена (Хізы, Ветк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ража, ранчык, рэдзі, рэдкаслойка, рэдкаслойкі, рэдкая, рэдкую, рэдкі, рэдчык, рэдчыка, рэжа, рэжай, рэжык, рэжыка, рэзам, рэзанка, рэзанку, рэзанкі, рэзаў, рэзе, рэзка, рэзку, рэзы
2 👁
 ◀  / 48  ▶