руб i прывяжы яго ямчэй (Шохаўка, Чач.). Параўн. pyбе'ль (ру'баль) 1, рублі'на. РУБ II м. 1. коптур. Я набрала ягод поўны сёўнік з руба'мі (Бярэзнікі, Жытк.); 2. рабро (дойікі). Як на руб дошку паставіў, дык ніправільно (Багуцічы, Ельск.). РУБ III м. рубель (грошы). Астаўся ў мяне ўсяго руб (Неглюбка, Ветк.). Параўн. рублёўка. РУ'БАНЕЦ м. палена. Як вазьму ру'банец, як атхажу па спіне (Неглюбка, Ветк.). РУБА'ЦЬ незак. сячы. А вон Мішка Мікітаў дужа спорна руба'я (Хізы, Ветк.). РУБЕ'ЛЬ (ру'баль) м. 1. гое, што руб I. Рубе'ль у нас падоўжны, а ў другіх паперочны (Аравічы, Хойн.); Прыехалі за сенам, а рубе'ль забылі ўзяць, дык маленькі возік прывезлі, бо не было чым увязаць воз (Заспа, Рэч.); А нічога, рублё'м прыціснім, i добра будзе (Гарадзец, Раг.); Дай мне ру'бель i ўвяжы воз вяроўкамі (Піркі, Браг.); Хіба ж табе дзеці ру'баль паднімуць? (Марозавічы, Б.-Каш. + Антонаў, Ельск.; Баравікі, Светл.; Бялёў, Жытк;; Грушаўка, Нар.; Забалоцце, Раг.; Камаровічы, Петр.; Пучын, Браг.; Сівенка, Ветк.; Тульгавічы, Хойн.; Усох. Буда, Добр.; Хізы, Ветк.; Целяшы, Гом.). Параўн. рублі'на; 2. качалка (рубчастая для пракатвання бялізны). Вазьмі ру'бель, качалку i пакачай рушнікі (Капань, Рэч).. . РУБЕ'Ц м. 1. след (ад раны). Як прыйшоў з вайны, дык усё цела ў рубца'х было (Баравікі, Светл.-І-М. Аўцюкі, Калінк.; Халочча, Чач.); 2. шво. У цябе нейкі рубе'ц нехарошы (Хізы, Ветк.); Глядзі ж, як будзіш кроіць, дык астаў на рубцы' (Марозавічы, Б.-Каш.-f-Баравікі, Светл.; В. Поле, Петр.; Завайць, Нар.; Ліпляны, Лельч.; М. Аўцюкі, Калінк.); 3. круг (на разах у каровы). Сколькі рубцо'у у каровы, столькі гадоў жыве (Хізы, Ветк.4-Бабовічы, Гом.; Дзям'янкі, Добр). РУБІ'НА ж. кавалак (тканіны). Пасля вайны не было рубі'ны, што б можна было пашыць сарочку (Заспа, Рэч.); Некалькі рубі'н посцілак выткал) (Бялёў, Жытк.). РУБЛЕУКА ж., тое, што руб III. Мар'е, пазыч мне рублсуку (Дарашэвічы, Петр.). РУБЛГНА ж., тое, исто руб I. Пакладзі рублі'ну на воз (Паганцы, Светл.). Параўн. рубе'лъ (ру'баль) I. РУБЧА'К I м. выступ. У дзівіны лісточкі такіе про
Дадатковыя словы
pyбель, дзямянкі, маре, рубаль, рубамі, рубанец, рубаць, рубая, рубелъ, рубец, рублсўку, рублём, рубліна, рубліну, рубцах, рубцоу, рубчак, рубін, рубіна, рубіны
2 👁