РО'СПУСКІ т'олькі мн., тое, што разва'лы. Палажыў дзерава на ро'спускі, аж конь чуць цягне (Дубраўка, Добр.); Узяў бы ро'спускі, а то i сена німа чым падвезці (Глыбаў, Рэч.); Учора я ета лес на роспусках прывозіла, дак мяне дома ня було (Дубраўка, Добр.+Кароткавічы, Жлоб.; Ухоў, Ветк.). РО'СПУШКА ж., тое, што ро'здзелка. Груба кончаецца ро'спушкою, ето звужэнне або расшырэнне (Людзяневічы, Жытк.). PO'CTAHI толькі мн., тое, што разві'лка ў 1 знач. Вулі воду на ро'стані, як дзіця спугалосе (Аравічы, Хойн.+Баравікі, Светл.; Насовічы, Добр.). Параўн. раскрэ'сы, растанцы', растанькі', расто'кі. РО'СЧЫНОК м., толькі адз., кул., тое, што рашчьГна. Ето цесто называецца ро'счынок (Аравічы, Хойн.). РО'СШЭУКА ж., тое, што расшы'ўка II. У мене настольніца хоць старавата, але з ро'сшэўкай (Бялёў, Жытк.). Параўн. рашэ'ўка. РО'ССЫП м. плыт (неўпарадкаваны). Аж бачым: па рацэ плывуць ро'ссыпы (Баравікі, Светл.). РОСЬ ж., толькі адз. імжа. Сёдні ўвесь дзень імжыць рось (Гарадзец, Par.). РО'УБА аг., неадабр. плакса. От ро'ўба, распусціла ўжэ свае нюні (Каменка, Маз.). РО'УКА ж. жэрдка (роўная). Глянь, ро'ўка якая валяецца (Аравічы, Хойн.); Лён расставілі на ро'ўкі (Ламавічы, Акц.). РО'УНА прысл. адначасова. Так можа сюды ро'ўна як вы, так i яны прыедуць (Піркі, Браг.). РО'ХАЦЬ незак. рохкаць. Унь свіння на гародзе ро'хая, выгані хутчэй (Усох. Буда, Добр.). РО'ХЛЯ ж., зневаж., тое, што рапу'ха ў 2 знач. Ты, мабуць, ні муешся ніколі, закарэла ўся, гідко з табою стаяць, ро'хля ты (Каменка, Маз.). Параўн. рэ'пша, рэ'ра. РО'ХМАНЫ прым. хваравіты. Карова ж ро'хманая, куды я яе паганю. Здаровую карову выгань, яна аж скача, а ета вялая, вб глядзіце (Хізы, Ветк.). РО'ЦІК м., памянш., перан. адтуліна (у лямпе для кнота). У каўпачку рамкі е ро'цік, кудой кнот выскаквае (Дубраўка, Добр.). РУБ I м. рубель. Хваця сена, ціпер кладзі наверх
Дадатковыя словы
poctahi, развалы, развілка, рапуха, раскрэсы, растокі, расшыўка, рашэўка, роздзелка, роспускі, роспушка, роспушкою, россып, россыпы, ростані, росчынок, росшэука, росшэўкай, роуба, роука, роуна, рохаць, рохая, рохля, рохманая, рохманы, роцік, роўба, роўка, роўкі, рэпша, рэра
5 👁