РО'ДЗІЧКА ж. сваячка. Вунь, бачыце, ро'дзічка мая ідзе (Піркі, Браг.). РО'ДЗІЧЫ толькі мн., рэл., тое, што радзі'целі. На ро'дзічах усіх умёршых памінаюць (Неглюбка, Ветк.). РО'ЖА I ж., толькі адз., мед. хвароба. Ета ж ро'жа як зеркала сядзіць: калючая, балючая, свярбучая, пякучая (Хізы, Ветк.); Ад ро'жы цела становіцца красным, цвердым, як брус (Бабовічы, Гом.+Дзям'янкі, Дубраўка, Добр.; Забалоцце, Раг.; Клясаў, Петр.; Марозавічы, Б.-Каш.; M. Аўцюкі, Калінк.; Неглюбка, Ветк.; Піркі, Браг.; Халочча, Чач.; Холмеч, Рэч.; Хутар, Светл.). РО'ЖА II ж., бат. мальва. Сёлета вымерзла ро'жа, мароз яе застудзіў, a цвяты як тарэлкі ў яе (Марозавічы, Б.-Каш.); Пад вакном багата кустоў ро'жы насадзіла (Азяраны, Раг.+Зарэчча, Браг.; Мілашэвічы, Лельч.; Халочча, Чач.). РО'ЖАН м. ражон. Ро'жан доўгі, ды тонкі (K. Балсуны, Ветк.). РО'ЖАНІЦА ж., тое, што радзі'ха. Паедам забіраць сваю ро'жаніцу (Холмеч, Рэч.). РО'ЖКІ толькі мн. 1. тое, што pага'ч у 3 знач. Mo дасі сваіх ро'жак, ето ж хочу трохі моткаў наматаць да мо якую губку хоць на мешкі вутку (Юравічы, Калінк.); 2. тое, што рага'ч у 2 знач. Вытры свае ро'жкі, як мыць не хочыш (Лабыроўка, Карм.). РО'ЗДЗЕЛКА ж. карніз (y грубцы). Думалі коміна цяпер зачаць робіць, a i ро'здзелкі не кончылі (Людзяневічы, Жытк.). Параўн. ро'спушка. РО'ЗКА ж. розга. Адламіў ад бярозкі тры ро'зкі, сцебануў коніка пад ножкі (Касцюкоўка, Гом.+Усох. Буда, Добр.; Шуты, Ельск.). РО'ЛКА ж. пляцоўка. Ро'лка була ля азяроду, сушылі снапы там (Ламавічы, Акц.). РО'НГЕЛЬ м. гаршчок (вялікі). Тані вялікі ро'нгель купіла на базары (Палаўкі, Ельск.). РО'НДЛІК м. кубак (для малака). Налі малака ў ро'ндлік i занесі Сцепану (Крыўча, Браг.). РО'СКД ж., толькі адз., бат. раска. Ро'ску сьвінні ядуць (Бабовічы, Гом.). — РО'СКІДЗЬ ж., с.-г. разора (паміж загонамі). Po'cкідзьзрабілі глыбокай (Багданавічы, Карм.). РО'СЛІК м., с.-г. расток. Гарбузы добра прараслі, амаль yce зярняты з ро'слікамі (Сямёнаўка, Рэч
Дадатковыя словы
pocкідзьзрабілі, pагач, дзямянкі, рагач, радзіха, радзіцелі, родзічах, родзічка, родзічы, рожа, рожак, рожан, рожаніца, рожаніцу, рожкі, рожы, роздзелка, роздзелкі, розка, ролка, ронгель, рондлік, роскд, роску, роскідзь, рослік, рослікамі, роспушка
5 👁