Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
сіву рашэ'ўку ты сплела (Будкі, Hap.); Рашэўку ўшывалі ў падушкі, у настольніды (Ліпляны, Лельч.+М. Аўцюкі, Калінк.; Махнавічы, Маз.). Параўн. ро'сшэўка. РАШЭ'ЦІНЫ толькі мн. азярод. Лён расстаўляем на рашэ'ціны (Ламавічьг, Акц.). РАЯВА'ЦЬ незак. жыць (y раскошы). ён не жыве, а раю'е (Паганды, Светл.); Шарынцы раю'юць. У іх yce добрae кругом, i поля багато, i лесу, сенакосу колькі хочэш (Дзвіжкі, Ельск.). РАЯУНЯ' ж., тое, што раёўка. А мая раяўня' з бяросты (Багданавічы, Карм.); Раяўня' вісіць у кладоўцы (Неглюбка, Ветк. + Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. рэ'ўня. PBA'HHE н., зборн. лахманы. Не дзеўка, a агонь, усё на ёй леціць, ні аднаго плацця немашака цэлаго, адно рва'нне (Агароднікі, Калінк.). РЖА ж., толькі адз. вада (ржавая). Ржа на балоце, а не вада (Неглюбка, Ветк.). Параўн. руда'. РЖАВЕ'Ц м., толькі адз., бат. ржаўнік. Бельмо багато ржаўцу' расце по лёну (Падворак, Лельч.). РЖА'НЩ м. хлеб, (жытні). Купіш дзве булкі ржа'ніка (Цешкаў, Нар.). РЖО'УНІК м., толькі адз. ржышча. Плоха іцці, колецца ржо'ўнік (Гармавічы,.Жлоб.); Як трава e на ржо'ўніку, дык тавар пасуць (Баравікі, Свётл.). РЗАЦЬ незак., груб, рагатаць. A i рза'лі ж мы тады ўдваіх (Палессе, Чач); Хопідь рзадь табе тут, ідзі на вуліцу (Зарэчча, Браг.). РО'БАК М; толькі адз. тканіна (стракатая). Із порцяка шылі сорочкі, a із ро'бака саян (Бялёў, Жытк.). РО'БЛЯНКА ж., толькі адз., кул. ражанка. Кіпячонае малако цёплае ўліваюць у смятану i атрымліваецца ро'блянка (Дубраўка, Добр.). PO'BAP (ро'вер) м. веласіпед. Ро'вар стаў на месца, а то я табе накатаюсь (Грабаўка, Добр); Цепер жытка зусім другая прыйшла, у каждой хаці ро'вер (Бярэзнікі, Жытк.); Сядай на ро'вер, шыбчэй заедзеш (Саўгасная, Б.-Каш.)., РО'ДЖАНЫ дзеепрым. народжаны. Я й ро'джаны ні тут, а далёка (Салаўёў, Б.-Каш.+Лабыроўка, Карм.). РО'ДЗІЧ м. сваяк. На лета к нам ро'дзіч прыязжае ўсягда (Краўцоўка, Гом.+Марозавічы, Б.-Каш.; Хізы, Ветк.). -J -v.! ■ :: u
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pbahhe, pobap, рашэціны, раюе, раююць, раяваць, рванне, ржавец, ржанщ, ржаніка, ржоунік, ржоўнік, ржоўніку, рзалі, робак, робака, роблянка, ровар, ровер, родзіч, росшэўка, рэўня
3 👁
 ◀  / 48  ▶