Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
чорны бык вельмі страшно распісава'ў маладзенького (Пясчанікі, Жытк.). РАСПІЛО'ВАНЫ дзеепрым. распілаваны. Машынай забралі распіло'ваны лес (Ч. Буда, Добр.). РАСПГСАНЫ дзеепрым. зарэгістраваны (y шлюбе). Цэлы месяц ён распі'еаны (Халочча, Чач. + Багданавічы Карм.; Гарывада, Рэч.; Дуброва, Петр.; Хізы, Ветк.). РАСПІСА'ЦЦА зак. зарэгістраваць (шлюб). Гадоў тры жылі па сабе, ні разам. A навесне сышлісе, пашлі й распіса'лісе (Прудок, Калінк.+Халочча, Чач.). РАСПЛО'Д I м., толькі адз. развод. На распло'д астаўляюць самых харошых цялят (Марозавічы, Б.-Квш.). РАСПЛО'Д II м., толькі адз., с.-г. вуза, пропаліс. Ета рамка з распло'дам (Сямёнаўка, Рэч.). РАСПО'РА ж., буд. распорка. На балкі, што броўны распіраюць, распо'ры гавораць (Баравікі, Светл.), Парами. распо'рыч. РАСПО'РЫЧ м., буд., тое, што распо'ра. У мяне на чардаку вунь два распо'рычы стаіць (Кароткавічы, Жлоб.+Майскае, Жлоб.). РАСПРА'ВІЦЦА зак., тое, што разбукаце'ць. O, як распра'віўся наш Васіль! (Марозавічы, Б.-Каш.). ПаpafjH. распу'хнуць., РАСПУ'КВАЦЦА незак. распускацца. Дзерава вясной хораіііа распу'кваецца (Дарашэвічы, Петр.). РАСПУКНУ'ЦЦА зак. распусціцца. Люблю, калі дрэвы ў садзе распукну'цца (Хальч., Том.); Мая роза i зімой распукіну'лася (Крыўск, Б.-Каш.). . РАСПУСКА'НЕЦ м., тое, што развадзя'га. Яны ж, каторыя разойдуцца да ідуць к другой, дак у нас pacпуска'нцамі завуцца (Асарэвічы, Браг.). Параўн. развадзя'ка, развадны', разве'дзенец, разво'дзец, разво'днік, разво'дчык, разжэ'н, разлуча'нец, разлу'чнік II, разлучэ'нец. РАСПУСКА'НКА ж„ тое, што развадна'я. Хто йдзе к другому, распуска'нкамі ў нас завуць (Асарэвічы, Браг.). Пардун, разваду'ха, разве'дзеігка, разво'дка II, разво'дніца, развядзёнка, разжэ'нка, разлуча'нка, разлу'чніца, разлучэ'нка. РАСПУ'СЦІЦА ж., толькі адз. бездараж, бездарожжа. От распу'сціца на дварэ, а снегу мало было (Парэчча, Акц.). Параўн. распу'цце, растаро'п, расхля'біца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pacпусканцамі, пардўн, разбукацець, развадзяга, развадзяка, развадная, развадуха, разведзенец, разведзеігка, разводзец, разводка, разводнік, разводніца, разводчык, разжэн, разжэнка, разлучанец, разлучанка, разлучнік, разлучніца, разлучэнец, разлучэнка, расплод, расплодам, распора, распоры, распорыч, распорычы, расправіцца, расправіўся, распукваецца, распуквацца, распукнуцца, распукінулася, распусканец, распусканка, распусканкамі, распусціца, распухнуць, распуцце, распіеаны, распілованы, распісаваў, распісалісе, распісацца, растароп, расхлябіца
4 👁
 ◀  / 48  ▶