Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
Сустрэў яго на раскрэ'сах (Узоў, Ветк.). Параўн. расстанцы', растайыа4--расто'кі, ро'стані. РАСКУДЗЕ'ЛЬВАЦЦА незак., пёран. расцвітаць. Стрэлка дыбулі раскудзе'льваецца (Дубраўка, Добр.). РАСКУДЭ'ХТАНЬІ прым., тое, што рагало'вы. Чаго яна прыбегла раскудэ'хтана? Мабуць ён яе сягоння біў (Антонаў, Ельск). Параўн. расама'ты, распе'йсаны. РАСКУ'ШТАЦЦА зак. расклекатацца. Бач ты іх, раску'шталісь як буслы (Неглюбка, Ветк.). РАСКУШЧЭ'ННЕ н., толькі адз. разгалінаванне. Сітнік расце без ніякога раскушчэ'ння, ідзе гладкі дубец (Аравічы, Хойн.). РА'СНЫ прым. 1. кусцісты. Така картопля ра'сна, не знаю, як будзе под корчом (Мілашэвічы, Лельч.); Памідоры такіе ра'сные залетась булі (Піркі, Браг.); 2. пышны. Дзяўчаты ходзяць у ра'сных спадніцах (Антонаў, Ельск.). РАСО'ХА ж. палка (у ткацкім станку, да якой прымацоўваюцца чапёлкі)'. Да расо'хі крэпяцца кацёлкі (Старажоўцы, Жытк.). РАСПАКРЬІ'ТЫ прым. праставалосы. Распакры'тая маці вышла сына страчаці (Салтанаўка, Б.-Каш.). РАСПАЛАХА'ЦЬ зак. разарваць. Распалаха'ў штаны, што ні зашыць (Грушаўка, Добр.). РАСПАРЭ'Х м. 1. прарэх, шырынка. Ня рэж вялікі распарэ'х (P. Бурыцкая, Лоеўск.); Штаны пашыла без распарэ'ха, смех адзін (Бялёў, Жытк.+Асарэвічы, Браг.; Баравікі, Светл.; Рафалаў, Браг.; P. Марымонава, Гом.); 2. дзірка. А дзе ето ты такі распарэ'х у штанах зрабіў? (Аравічы, Хойн.). РАСПАТВО'РЫЦЬ зак., тое, што разбу'дрыць. Каб жа вы не распатво'рылі яго, дык было б добра, а так радуйцеся (Грушаўка, Добр.+Пакалюбічы, Ч. Маяк, Гом.). РАСПАШКА ж., с.-г. тое, што разганя'чка. Няма сваёй распа'шкі, пайду папрашу ў саседа, а то конь жа стаіць (ХІЗЫ, Ветк.+Астрагляды, Браг.; Бабовічы, Гом.; Дубраўка, Добр.; Жмураўка, Рэч.; Пучын, Браг.; Сямёнаўка, Рэч.; Узоў, Ветк; Чкалава, Гом.). РАСПЕ'ИСАНЫ прым., тое, што рагало'вы. Села за стол, распе'йсаная (Белы Пераезд, Петр.). Параўн. расама'ты, раскудэ'хтаны. РАСПІСАВА'ЦЬ зак. спаласаваць (рагамі). Еты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рагаловы, разбудрыць, разганячка, расаматы, раскрэсах, раскудзельваецца, раскудзельвацца, раскудэхтана, раскудэхтаны, раскудэхтаньі, раскушталісь, раскуштацца, раскушчэнне, раскушчэння, расна, расны, расные, расных, расоха, расохі, распакрытая, распакрьіты, распалахаць, распалахаў, распарэх, распарэха, распатворылі, распатворыць, распашкі, распеисаны, распейсаная, распейсаны, распісаваць, растокі, ростані
3 👁
 ◀  / 48  ▶