Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
а ён уцёк на гарод, усе грады раскаве'ркаў (Пакалюбічы, Гом.). РАСКАЛАЦІ'ЦЬ зак. растрэсці. Пойду раскалачу' сена (Гармавічы, Жлоб.); На полі раскалаці'ў гной (Ламавічы, Акц.). РАСКАПУ'СЦЩЦА зак. 1. разрасціся. А ў мяне, бабанькі, сад раскапу'сціўся да самай да далоўкі, а гіч бульбяны таксама вырас велічэзны (Хальч, Гом.); 2. перан. рассесціся. Раскапу'сціўся, заняў столькі месца, што прайсці нельга (Грушаўка, Добр.+Р. Бурыцкая, Лоеўск.). РАСКАФЧВАЦЬ незак. раскарчоўваць. Такіе трактары e, што раска'рчваюць (Холмеч, Рэч.). РАСКВА'СІЦЦА зак., перан. сапсавацца. Дарога саўсім расква'сілася (Баравікі, Светл.). Параўн. pacхля'бнуць, ру'хнуць. РАСКІДА'ЛЬНІЦА ж. жанчына (якая раскідае гной). Нашы раскіда'льніцы пашлі (Неглюбка, Ветк.). Параўн. раскіда'ньшчыца. РАСКІДА'НЬШЧЫЦА ж., тое, што раскіда'льніца. Раскіда'ньшчыцы растрахуюць гной (Неглюбка, Ветк.). РАСКГДАЦЦА зак., перан. ацяліцца. Карова шчэ не раскГдалася (Славань, Светл.). РАСКЩУ'ХА ж. жанчына (неашчадная). У маёй раскіду'хі ніяк капейка не задзержыцца (Гарадзец, Раг.). РАСКГНУЦЬ зак., перан. размяніць. Раскі'нь-мне грошы (Быч, Карм.). РАСКО'Л м., перан. гарэза, свавольнік. Павел у цябе такі раско'л расце, што далей некуды (Крыўск, Б.-Каш.). РАСКРАЖАВА'ЦЬ (раскрыжава'ць) зак. распілаваць. Мы кажэм раскражава'дь доскі (Пярэдзелка, Лоеўск.); Пара ўжэ раскрыжава'ць доскі (Баравікі, Светл.). РАСКРАЖО'УКА (раскрыжо'ўка) ж. распілоўка. Усю нядзелю працаваў на раскражо'ўцы (Кароткавічы, Жлоб.); Колі колоды пойдуць на дровы, раскрыжо'ўку робяць на козлах (Бялёў, Жытк.+Баравікі, Светл.; Дубраўка, Добр.; Забалоцце, Раг.; Людзяневічы, Жытк.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Хізы, Ветк.). РАСКРЭ'СЫ толькі мн., тое, што разві'лка ў 1 знач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pacхлябнуць, развілка, раскаверкаў, раскалаціць, раскалаціў, раскапусцщца, раскапусціўся, раскарчваюць, расквасілася, расквасіцца, раскол, раскражавадь, раскражаваць, раскражоука, раскражоўцы, раскрыжаваць, раскрыжоўка, раскрыжоўку, раскрэсы, раскщуха, раскідальніца, раскідальніцы, раскіданьшчыца, раскіданьшчыцы, раскідухі, раскінь, рухнуць
3 👁
 ◀  / 48  ▶