РАСПУ'ХНУЦЬ зак., neран., тое, што разбукаде'дь. Як пабыў на курорце, дык так распу'х, што людзі не пазналі (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. распра'віцца. РАСПУ'ЦЦЕ н., толькі адз., тое, што распу'сціца. Распу'цце, канём не праедзеш там (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. растаро'п, расхля'біца. РАСПУШЧА'НЕЦ м. мнагажэнец. Етый жа распушча'нец зноў жэніцца (Кавака, Браг.). РАСПЯКА'ЦЬ незак. выводзіць (з цярпення). Не распяка'й мяне сварыцца з та бою (Халочча, Чач.). РАСПЯ'ЦЦА зак. засланіць (святло). Распя'ўся, як стаяк, i свет загарадзіў (Усох. Буда, Добр.). РАССО'ЛЬВАЦЬ незак. салідь. Боліць крэпко жывот, соду піў, ваду рассо'львалі (Бялёў, Жытк.). РАССЬГПЧАСТЫ прым. рассыпісты. Пячэнне прывезлі да нас добрае, рассы'пчастае (Ламавічы, Акц.). РАСТАЛМА'ЧЫЦЬ зак. растлумачыць. Як ня стараўея расталма'чыдь, ня паняў ніяк (Быч, Карм.). РАСТАНЦЬГ толькі мн., тое, што разві'лка ў 1 знач. Сказаў знахар на растанцо'х кінуць вузялок з краснай ніткай (Астрагляды, Браг.); У лесе ўсе дарогі на pacтанцо'х, хто не знае леса, то можа заблудзіцца (Хізы, Ветк.+Гарывада, Рэч.; Кароткавічы, Жлоб.; Ламавічы, Акц.; Махнавічы, Маз.; Палянкі, Добр.). Параўн. pacкрэ'сы, растанькі', расто'кі, ро'стані. РАСТАНЬКІ' толькі мн., тое, што разві'лка ў 1 знач. У селе баялісе страчацца, дак на растанькі' бегалі (Холмеч, Рэч.+Бабовічы, Гом.). Параўн. раскрэ'сы, растанцы', расто'кі, ро'стані. РАСТАРАПІ'ЦЬ зак. прыгатаваць. Я зелле свінням растарапі'ла (Піркі, Браг.). РАСТАРО'П м., тое, што распу'сціца. Такі ўжэ растаро'п на вуліцы, ні прайці, ні праехаць (Парэчча, Акц.), Параўн. распу'цде, расхля'біца. РАСТВО'РЧАТЫ прым. створкавы. У нас i раство'рчатыя дзверы i наборныя (Усох. Буда, Добр.). PACTO'KI толькі мн., тое, што разві'лка ў 1 знач. Вунь му ўгэ на расто'кі пуд'ежджаем, скора дома будзем (Бялёў, Жытк.+Асавец, Маз.). Параўн. раскрэ'сы, растанцы', растанькі', ро'стані. РАСТРАПА'ЦЬ зак., тое, што разба'сліць. Ты ж pacтрэ'піш усё ды яшчэ прыбавіш (Ч. Маяк, Гом.). Параўн. раззвані'ць, раструбі'ць
Дадатковыя словы
pactoki, pacкрэсы, pacтанцох, pacтрэпіш, пудежджаем, разбасліць, разбукадедь, развілка, раззваніць, раскрэсы, расправіцца, распусціца, распух, распухнуць, распуцде, распуцце, распушчанец, распякай, распякаць, распяцца, распяўся, рассольвалі, рассольваць, рассыпчастае, расталмачыдь, расталмачыць, растанцох, растарапіла, растарапіць, растароп, растворчаты, растворчатыя, растокі, растрапаць, раструбіць, расхлябіца, ростані
5 👁