Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ГКУСТАУКА ж. подтачка (ніжняя частка жаночай сарочкі з горшага палатна). Трэба было прышыць постаўку (Асінаўка, Чач.); Даўней булі сарочкі з постаўкай (Быч. Карм.+ Барталамееўка, Ветк.; Жг.-Буда, Добр.; Казацкія Балсуны, Ветк.; Рудня, Чач.). ПО'СТАУ м., тое, што подстаў. Я яго ў постаў завярнула i палажыла ў скрыню (Аравічы, Хойн. + Крапіўна, Рэч.). ПО'СТАЦЬ ж., тое, што пастаць у 2 знач. Пбстаць уся сажата (Дзенісовічы, Калінк.); Тры постаці зжала i ўжо ўтамілася (Гармавічы, Жлоб.). Выжала адну постаць, зайшла i заняла другую (Багуцічы, Ельск.); У постаці села i полудную (Верасніца, Жытк.); Жанчыны ўжо выжалі па некалькі постацей (Стаўбун, Ветк. + Астрагляды, Браг.; Баравікі, Светл.; Бывалькі, Лоеўск.; Бялёў, Жытк.; Дземяхі, Рэч.; Дзям'янкі, Добр.; Дубраўка, Добр.; Дуброва, Петр.; Зенькавіна, Карм.; Калінін, Хойн.; Крыўск, Б.-Каш., Ларышчава, Добр.; Ліпнякі, Лоеўск.; Ломыш, Хойн.; M. Аўцюкі, Калінк.; Марозавічы, Б.-Каш.; Насовічы, Добр.; Пагоннае, Хойн.; Тураў, Жытк.; Хізы, Ветк.; Холмеч, Чарнейкі, Рэч.; Чкалава, Гом.). ПО'СЦІЛ м. 1. тое, што полата ў 1 знач. Бяры посціл i ідзі за травой (Бабовічы, Гом.); Пбсцілы вытчэм, памыем i засцілаем (Грушаўка, Hap.); 2. подсціл. Прывязі посцілу карове (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. полка ў 3 знач. ПСУСЦІЦЬ незак., тое, што поставаць (постувадь). Бувала, посцілі па цэламу месяцу, i жывыя булі (Хутар, Светл. + Аравічы, Хойн.; Баравікі, Светл.). ПО'СЮЛЬ прысл. дасюль. Пбсюль скосім i косы дадому заносім (Дабрынь, Ельск.). ПОДРА (путра) ж. пацяруха. Пбтра по ўсёй дорозі. Сено перасохло i багато потры насыпалосо (Дарашэвічы, Петр.); Набрала путры, будзе чым свінні корміць (Beрасніца, Жытк.). Параўн. пошур. ПСУТРАУКА ж., кул.у тое, што патапцы. Он у тэй чугунок покідае скарыначкі i сахар i робіць потраўку (Apaвічы, Хойн.). ПО'ТЫЧ прысл. потарч. Як дасць кухталя, дык ляціш потыч (Барталамееўка, Ветк.+ Бабовічы, Гом.; Жлобін; Крыўск, Б.-Каш.). ПО'УЖЫК I м., заал. птушка. Пбужык есць толькі насякомых (Дубраўка, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, пбсцілі, пбтраўку, пбтры, пбтыч, пбшур, пбўжык, постау, посюль, поужык, пўтра, пўтры
6 👁
 ◀  / 124  ▶