Старонка 73
◀ / 124 ▶
ПЛАНІДА ж. лёс. Такая ўжо іе планіда. Цыганка варажыла мне пра маю планіду (Палессе, Чач.). ПЛАНКА ж. накладка, нашыўка (у кашулі). Планка трэба на баку, што б жа закрывала той разрэз (Хізы, Ветк.); На гэтай планцы нашыты ўзоры (Раманавічы, Гом.). ПЛАНТ м., тое, што план. На гэты год зусім малы плант пад бульбу застаўся (Барталамееўка, Ветк.). ПЛАСКОННЕ н., зборн., бат. маніцы. Пласконне выбяруць, намочуць, патруць, а потым прадаюць (Марозавічы, Б.-Каш.); У другіх людзей пласконня было больш, чым каноплі (Калінін, Б.-Каш.+Піркі, Браг.). Параўн. пласкуны, пласкуня, плоскамкі, плоскань, плоскуні, поскадні. ПЛАСКУНЫ толькі мн., тое, што пласконне. Пласкуны рвуць, а потым рассцілаюць. А можна яшчэ і мачыць (Калінін, Хойн.). Параўн. пласкуня, плоскамкі, плоскань, плоскуні, поскадні. ПЛАСКУНЯ ж., тое, што пласконне. Пласкуню збіраем мы ў аўгусце (Аравічы, Хойн.). Параўн. пласкуны, плоскамкі, плоскань, плоскуні, поскадні. ПЛАСКУХА ж., рыб. плотка. У венцер папала пласкуха (Макарычы, Петр.); Рыгор поўну торбу пласкухі налавіў (Камаровічы, Петр.); У сетку налезла пласкух. Ніякая рыба не гуляе сягонні, а толькі пласкуха наверсі (Ломыш, Хойн.+ Сямёнаўка, Раг.). ПЛАСКУХА ж., бат. проса (курынае). Як расцвіце пласкуха, дак як проса (Бабовічы, Гом.). Параўн. пласкуша. ПЛАСКУША ж., тое, што пласкуха II. Пласкуша расце на гародзе. Поўны гарод пласкушы. Яна трохі на пырай пахожа, а трохі на проса (Дубраўка, Добр.); Як у мачлівы год, дак ад яе ня атбіцца, ат етай пласкушы (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.+ Аравічы, Хойн.; Грушаўка, Дзям'янкі, Добр.; Неглюбка, Ветк.; Пучын, Браг.; Холмеч, Рэч.). ПЛАСТАЦЬ незак., тое, што пачыніць. Рыбу перад вяленнем пластаюць (Дзям'янкі, Добр.). ПЛАСЦІНА ж. бервяно (распілаванае ўздоўж). З пласціны капала смала (Чырвоная Буда, Добр.); С такіх сасон пласцін пяць на хлеў будзя (Суткоў, Лоеўск.+
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 124 ▶